На галоўную старонку  

Просмотреть тему | Ответить | В начало | Предыдущее | Следующее

Re: Переводы Федора Климчука на полесский диалект украинского языка

Отправлено: К теме
Дата: 23 апреля, 2007

В ответ на: Re: Переводы Федора Климчука на полесский диалект украинского языка (Даниил)

“Гуманітарныя навуковыя дысцыпліны такія, як мовазнаўства гісторыяграфія і этнаграфія, з прычыны сваіх розных навуковых падыходаў і метадаў, адносна Заходняга Палесся прыходзяць да супрацьлеглых вынікаў даследавання. У мовазнаўчай славістыцы заходнепалескія гаворкі не прымаюцца за самастойную ўсходнеславянскую мову з прычыны пераважных канвергенцый з украінскімі гаворкамі і ўкраінскай літаратурнай мовай, нягледзячы на тое, што значная частка палешукоў лічыць палескую мову роднай. Ранейшыя шматлікія варыянты білінгвізма мультылінгвізма жыхароў Заходняга Палесся амаль цалкам заменены ў цяперашні час палеска-рускім білінгвізмам, які пазней, магчыма, мог бы перайсці ў рускае аднамоўе, у выніку таго, што не толькі суседнія славянскія літаратурныя мовы (польская, украінская, беларуская), веданне якіх было распаўсюджана на Заходнім Палессі, але таксама і заходнепалескія гаворкі функцыянальна ўсё больш замяняюцца рускай мовай.”
Герман Бідэр (Зальцбург, Аўстрыя) "Мовўная сітуацыя на Заходнім Палессі".
www.zagorodde.noka.ru/govor7_1.html

Сообщений в данной дискуссии

Просмотреть тему | Ответить | В начало | Предыдущее | Следующее

На галоўную старонку