На галоўную старонку
 


Малеч. Магдэбурскае права.

Магдэбурскае права (майдэборскае права), феадальнае гарадское права, паводле якога эканамічная дзейнасць, маёмасныя правы, грамадска-палітычнае жыццё, саслоўны стан гараджан рэгуляваліся ўласнай сістэмай юрыдычных нормаў, што адпавядалі ролі гарадоў як цэнтраў вытворчасці і грашова-таварнага абмену.
Узнікла ў 13 ст. ў г. Магдэбурзе (Усходняя Германія). Крыніцы Магдэбурскага права - "Саксонскае зярцала" (зборнік германскага феадальнага права), статут г. Магдэбурга, звычай. Вызначала арганізацыю рамеснай вытворчасці, гандлю, парадак выбрання і дзейнасць гарадскога самакіравання, цэхавых аб'яднанняў рамеснікаў і купецтва. У 13-18 ст. пашырана ў Польшчы, Літве, на Украіне, Беларусі. Жыхары гарадоў, якія атрымалі М.п., вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ад суда і ўлады ваяводаў, старастаў і іншых дзяржаўных службовых асоб. На аснове М.п. ў горадзе ствараўся выбарны орган самакіравання - магістрат. З увядзеннем М.п. адмянялася дзейнасць мясцовага права. Але не адмаўлялася правамернасць карыстання мясцовымі звычаямі, калі патрэбнае вырашэнне справы не было прадугледжана М.п. У судовай практыцы магістратаў Беларусі ў 1-й палове 17 ст. разам з М.п. выкарыстоўвалі нормы агульнадзяржаўнага кодэкса - Статутаў Вялікага княства Літоўскага, судовых статутаў сталіцы - Вільні і ўласнай юрыдычнай традыцыі. Граматы на М.п. на Беларусі выдавалі вялікія князі і каралі Рэчы Паспалітай. На Беларусі Магдэбурскае права скасавана паводле ўказа Кацярыны II у Магілёўскай губ. ў лістападзе 1775 г., у Мінскай - у маі 1795 г., у Заходніх губерніях Беларусі - у снежні 1795 г.

1645 г.
Из книги за 1667-1668 годы, стр. 1464-1467.
181. Подтверждение привилегии короля Яна Казимира на Магдебургское право местечку Мальчу.

Король Ян Казимир подтверждает в 1650 году привилегию на Магдебургское право городу Мальчу. Привилегия эта дана была Мальчу первоначально королем Владиславом четвертым в 1645 году, который, осведомившись, что его мещане в Малче претерпевают разныя незгоды от разных судов, от чего приходят в упадок доходы короля и речи-посполитой, даль им Магдебургское право, освобождая их от всякой другой юрисдикции. При том назначены им торговые дни по четвергам и три годовыя ярмарки.

Лета отъ Нароженья Сына Божого тысеча шестьсотъ шестьдесятъ осмого, месеца Мая шостого дня.

На врадекгродскомъ Берестейскомъ передо мною Еримъ Станиславомъ Умястовскимъ, стольникомъ Венденскимъ, подстаростимъ Берестейскимъ, постановившисе очевисто мещане места его королевское милости Малча Василій и Митрусъ Семеновичи, листъ привилей его королевское милости, въ справе и речи нижейменованой, местечку Мальчу служачій, ку актикованью до книгъ кгродскихъ Берестейскихъ подали, въ тые слова писаный: Ян Казімір, з Божай ласкі кароль Польскі і г.д. Паведамлямляем гэтым лістом нашым тым, каму гэта ведаць належыць: пакладзены быў перад намі прывілей святой памяці караля Ўладыслава чацвёртага, пана брата нашага, пад датай - у Варшаве, дня шостага месяца Чэрвеня года Гасподня тысяча шасцісот сорак пятага, дадзены мяшчанам мястэчка нашага Мальча на права Магдэбурскае і іншыя вольнасці, з подпісам рукі гэтага ж караля, вялікай пячаткай вялікага княства Літоўскага эапячатаны, цэлы, не выклікаючы ніводнага сумнення. Унесена пры тым была да нас ад імя тых жа мяшчан мястэчка нашага Мальча просьба, каб мы пайменаваны прывілей, які слова ў слова перапісаны і мае змест:

Уладыслаў чацвёрты, з ласкі Божай кароль Польскі і г.д. сілай і аўтарытэтам нашымі каралеўскімі зацвердзілі і ўзмацнілі. Паведамляю гэтым лістом нашым усім разам і кожнаму паасобку, каму гэта ведаць належаць, што мы схіляемся да просьбы некаторых паноў рады, будучых каля нас, за мястэчка Мальчу, якое знаходзіцца ў ваяводстве Брэст-Літоўскім у старацтве Блудзенскім. Пры гэтым ёсць пэўная інфармацыя і звесткі, ніто ад бліжэйшых суседзяў шляхецкага стану названае мястэчка вельмі церпіць, мае крыўды, прыцягненні да неналежнага суда, адкуль заняпад і безліч страт нашых і рэчы-паспалігай паходзядь. І мы вырашылі абывацелям упамянутага мястэчка нашага Мальча права Магдэбурскае альбо гарадское надаць і фундаваць. У дадзеным лісце нашым надаем і фундуем і з права польскага ў гарадское альбо Магдэбурскае ператвараем, што дазваляе ім вечна ўжываць усялякія звычаі, таму праву належачыя;
знімае з гэтага мястэчка ўсе земскія і гарадскія правы, спосабы і розныя звычаі супярэчныя Магдэбурскаму;
вызваляе кожнага з мяшчан і жыхароў прадмесцяў названага мястэчка Мальча ад усялякай юрысдыкцыі каронных і земскіх судоў, каб справы і крыўды асобы не маглі разглядацца нідзе, акрамя толькі як перад урадам мястэчка вышэй менаванага апеляцыяй.

Аднак боку, пакрыўджанаму судом бурмістра, войта ці лентвойта (пры адсутнасці войта), каторыя разам з засядацелямі прыведзены да прысягі, цалкам дазваляльна і дапушчальна звяртацца да нас у наш прыдворны суд, што астаўлена і захавана традыцыяй іншых гарадоў.

Быбары саветнікаў і бурмісгра ўсімі жыхарамі і абывацелямі тамтэйшымі маюць адбывацца раз у год, у першы панядзелак новага лета. Чатыры абраныя насельніцтвам маюць быць прадстаўленымі старасце альбо падстарасце тамашняму Блудзенскаму. Таго, каго з іх ён зацвердзіць бурмістрам, мець і прызнаваць належыць. Кожнай уладзе, вайтоўскай і бурмістрскай, як вяршыцелю, - павагу і скромнасць у судах мець загадваем, аб чым у праве пад правіннасцямі запісана.

Тым жа абедзвюм уладам вышэйзгаданага мястэчка застаюцца ўсе справы - як крымінальныя, так і некрымінальныя, а менавіта: крадзеж, мужазабойства, калечанне і параненне, спальванне, атручванне, усякія злачынствы, пакаранне вінаватых ва ўсялякіх эксцэсах; да гэтага прымаць усялякія запісы, інскрыпцыі, продажы, легаты і ўсё тое, што будзе належаць добраму ўраду горада, якому поўную і дастатковую сілу і ўладу даём і зацвярджаем. Усе гарадскія справы, судовыя і іншыя, што разглядаюцца ў названым мястэчку Мальчы згодна Магдэбурскага права, павінны быць апячатаны зялёным воскам з выявай на пячатцы святога Пятра з ключамі. У дадатак дазваляем усім абывацелям гэтага мястачка вольны, без усялякіх перашкод, выраб піва, гарэлак і мёду і ўтрыманне шынкоў, згодна звычаю бліжэйшага горада Пружаны, з той, аднак, умовай, каб падаткі і іншыя працэнты, у праве і люстрацыях апісаныя, у скарб рэчы-паспалітай паступалі. Чыншы і другія павіннасці, належачыя нашым старастам, па звычаю названага мястэчка Пружаны, неабходна аддаваць. А каб у гэтае мястэчка мог адбывацца большы і хутчэйшы прыток людзей, назначаем і зацвярджаем на вечныя часы базары штотыднёва ў чацвер; кірмашы ж у год: адзін - на апосталаў святых Пятра і Паўла, другі - на срадапосце, трэці - на .... Рускую. На гэтыя базары і кірмашы ў вышэйпазначаныя часы вольна будзе кожнаму, людзям усіх саслоўяў, фурманам і рамеснікам (акрамя тых, каму забаронена правам) прыязджаць і прыходзіць, коней, валоў, воск, тлушч і ўсялякія іншыя тавары прывозіць. І там у вызначаны ўрадам час, гандляваць, рэчы на рэчы мяняць, купляць, весці менавы гандаль, прадаваць і рабіць усялякія іншыя прыстойныя справы. А каб усе, хто прыязджае і вяртаецца назад усялякую мелі бяспеку, пад пратэкцыю і абарону нашу бярэм і хочам, каб гэтай вольнасцю пад нашай ахоўнай граматай ганарыліся і карысталіся ею. Да ведама ўсіх разам і кожнага паасобку, а іменна дыгнітарыяў, чыноўнікаў гарадскіх і земскіх Брэсцкага ваяводства, сённяшніх і будучых, загадваю, каб абывацелі названага мястэчка Мальча захавалі Магдэбургскае права, базары, кірмашы міласціва наданыя намі прывілеям нашым і каб ні ад каго не мелі ў гэтым перашкоды. На што, для лепшай веры рукой нашай дапісаўшы, пячатку вялікага княства Літоўскага прыціснулі.

Пісаны ў Варшаве дня шостага месяца Чэрвеня года Гасподня тысяча шасцісот сорак пятага, панавання каралеўств нашых Польскага трынаццатага, Шведскага ж чатырнаццатага года:

Wladyslaus rex;
Томаш Вайніловіч, сакратар.

Тады мы, кароль, да названай просьбы, пададзенай да нас ад імя мяшчан нашага мястэчка Мальча ласкава схіляемся. Названы прывілей, дадзены ім нашай сілай і аўтарытэтам на Магдэбурскае права і іншыя вольнасці ва ўсіх яго пунктах, клаўзулах, кандыцыях і параграфах, якія адпавядаюць паспалітаму праву, сілай і аўтарытэтам нашымі каралеўскімі зацвярджаем, узмацняем і дазваляем. На што, для лепшай веры рукой сваёй падпісаўшы, пячатку вялікага княства Літоўскага мы прыціснулі. Выдадзены ў Бяловічах дня адэінаццатага месяца Верасня года Гасподня тысяча шасцісот пяцьдзесятага, панавання каралеўств нашых Польскага другога, Шведскага трэцяга года.

У того привилею его королевское милости печать великая великого князства Литовского, а подпись руки его королевское милости и его милости пана рефендаря тыми словы: Ян Казімір, кароль; Ян Даўгала Завіша, рэфендаж і пісар вялікага княства Літоўскага. Который же тотъ привилей его королевское милости, за поданьемъ оного ку актикованью, есть до книгъ кгордскихъ Берестейскихъ принятъ и уписанъ.

"Рашэнні гарадскіх судоў",
збор актаў Віл. кам. Археалаг., т. 111, стар. 340

Пераклад з польскай мовы
Мікалая Сінкевіча

Гарады і мястэчкі Беларусі, якія мелі Магдэбурскае права

Гарады і мясцечкі Год выдачі граматы
на Магдебурскае права
  Гарады і мясцечкі Год выдачі граматы
на Магдебурскае права
Брэст
Гродна
 
Слуцк
Высокае
Полацк
Мінск
Браслаў
Ваўкавыск
Навагрудак
Мілейчыцы
Камянец
Слонім
Рэчіца
Радашковічы
Пешчатка
Дзісна
Сураж
Магілёў
Мазыр
1390
з 1391 няпоўнае,
1496 поўнае
1441
1494
1498
1499
1500 няпоўнае
1503
1511
1516
1518
1531
1561 няпоўнае
1569
1569
1569
1576
1577
1577
  Ула
Нясвіж
Пінск
Азярышча
Кобрын
Гарадзец
Пружаны
Любча
Віцебск
Орша
Чавусы
Мсціслаў
Ражана
Чэрыкаў
Дзівін
Друя
Лагішін
Мальча
Капыль
 
1577
1586
1581
1583 няпоўнае
1589
1589
1589
1590
1597
1620
1634
1636
1637
1641
1642
1643
1643
1645
1652
 

Магдэбурскае права мелі таксама (год выдачы прывілеяў не высветлены): Бабруйск, Быхаў, Давыд-Гарадок, Зэльва, Клецк, Укопысь, Крычаў, Крэва, Ліда, Мядзел, Тураў і інш.

На галоўную старонку