На галоўную старонку
 


Дамініканскі кляштар у Гошчаве

У 1996 годзе мы ўрачыста адзначылi 250-годдзе з дня нараджэння нашага слаўнага земляка Тадэвуша Касцюшкi. Тады ж мяне ўразiў той факт, што Тадэвуш быў ахрышчаны ў Косаўскiм касцеле прыерам (настаяцелем) Гошчаўскага дамiнiканскага кляштара Раймундам Корсакам 12 лютага 1746 года, аб чым i засведчана ў касцельнай кнiзе пад нумарам 478.

Якраз гэта i падштурхнула мяне да думкi пашукаць матэрыялы, каб грунтоўней даведацца аб дзейнасцi каталiцкага ордэна дамiніканцаў на Беларусi, у прыватнасцi ў Гошчаве.

Каталiцкi манастырскi ордэн дамiнiканцаў, якi атрымаў назву ад iмя яго заснавальнiка святога Дамiнiка дэ Гусмана (1170-1221), паставiў сабе мэту: змагацца з ерасямi, ведучы актыўную асветнiцка-месiянерскую дзейнасць. Ордэн, акрамя будаўнiцтва касцелаў, закладваў манастары, адчыняў пры iх школы i калегiумы, узводзiў шпiталi.

Звычайна служкi ордэна апраналiся ў белую сутану з белым капюшонам. Калi ж выходзiлi на вулiцу, накiдвалi зверху чорную мантыю з чорным капюшонам.

Герб ордэна ўяўляў сабой выяву сабакi, якi нясе паходню. Ен сiмвалiзаваў галоўнае прызначэнне ордэна: пазбаўляцца ад ерэтыкаў i несцi сваiмi казаннямi святло iсцiны. Яны, вiдаць, былi добрымi прапаведнiкамi, бо хутка займелi сваiх прыхiльнiкаў i ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм. На iх баку былi ўплывовыя магнаты, якiя не шкадавалi адпiсваць на будаўнiцтва кляштароў немалыя грошы, маемасць i землi.

У 1647 годзе ствараецца асобая лiтоўская правiнцыя Анела Ахоўнiка, якая ўжо да 1818 года налiчвала 38 кляштароў. У 1830-1860 гадах кляштары дамiнiканцаў на Беларусi былi зачынены, жылыя памяшканнi прыстасаваны пад салдацкiя казармы i турмы або перададзены праваслаўнай царкве.

Гошчаўскi кляштар закладзены ў 1642 годзе стараннямi каштальяна смаленскага Мiкалая Тышкевiча i яго жонкi Iзабэлы з роду Дольскiх. Па некаторых дакументах значыцца, што яны падарылi манастыру 50 сялянскiх двароў i каля 30 валок зямлi. Праiснаваў кляштар нядоўга. У 1778 годзе нейкi Глухоўскi (вiдаць трымальнiк Гошчава) усе адабраў. Дамiнiканцы-манахi, як паведамляецца ў архiўных матэрыялах, пешшу з крыжам пайшлi ў Слонiм.

Мяркуюць, што будынкi кляштара размяшчалiся якраз на тым месцы, дзе цяпер стаiць царква, пабудаваная ў 1838 годзе.

А. ЗАЙКА,
настаўнiк Запалянскай сярэдняй школы, Івацэвіцкі раён.

На галоўную старонку