На галоўную старонку
 


Дарагія сябры!

Гэты здвоены нумар "Гістарычнай Брамы", які Вы трымаеце ў руках, цалкам прысвечаны конкурсу "Берасцейшчына-2000", што праводзіўся "Гістарычнай Брамай" пры падтрымцы абласнога Цэнтра "Вежа" у лютым-маі бягучага года. Не гледзячы на розныя складанасці і перашкоды, конкурс адбыўся. І мы віншуем э гэтай падзеяй усіх, хто меў да яго дачыненне.

А як Вы думаеце: што бьшо самым складаным у правядзенні гэтага конкурса? Мабыць, не здагадаецеся - вызначэнне пераможцаў! Творы ўсіх удзельнікаў на самой справе выклікалі самыя цёплыя пачуцці, бо кожны з іх па свойму цікавы, пазнавальны і, па ўсяму бачна, напісаны ад шчырага сэрца. І ўсё ж такі журы конкурсу прыйшлося вызначыць пераможцаў, і дабавіць яшчэ тры 3-х месца.

1 месца - краязнаўчы гурток Чучавіцкай СШ,
2 месца - Пытлякова Алена,
3 месца - Драчэнка Іра,
3 месца - Петручэня Света,
3 месца - Ліцкевіч Каця,
3 месца - Вярбіцкая Таня.

Але гэта не ўсё. "Гістарычная Брама" і Цэнтр "Вежа" вырашылі адзначыць прызамі ўсіх удзельнікаў конкурсу. І гэта таксама яшчэ не ўсё. Летам 2000 г. ва ўсіх удзельнікаў конкурсу будзе магчымасць прыняць удзел у археалагічным летніку.

Напрыканцы адна заўвага. Мы стараліся як мага менш рэдагаваць і правіць аўтарскія тэксты, бо гэта ўсё ж такі і мастацкія творы. Для нас з'яўляюцца галоўнымі перш за ўсё выкладзеныя ў іх факты, гісторыі, паданні і г.д. Таму просьба не судзіць вельмі строга за месцамі неправільна пабудаваныя сказы ці адсутнасць знакаў прыпынку і іншыя з боку гледжання філолагаў памылкі.

Прыемнага чытання і да наступных сустрэч.

Арганізатары

На галоўную старонку