На галоўную старонку
 


1 месца

Краязнаўчы гурток Чучавіцкай СШ,
в. В. Чучавічы, Лунінецкі р-н

Чучавічы! Дзе карані гэтай простай беларускай вёскі, якая знаходзіцца ў глыбінцы беларускага Палесся?

У "Географическом словаре королевства Польского и других славянских стран" /Варшава, 1880 г./ пра вёскі сказана няшмат: "Чучевичи Большие /Великие/ и Малые - сёла и фольварок в Мозырском уезде. Расстояние от Мозыря - 50 миль, от Слуцка 20, правление /стан/ полиции за 15 миль. Количество земель 1.176 десятин. Фольварок был во владении князей Радзивиллов. После перешёл во владения Петра Виттенштейна. Земель орных в фольварке 92 десятины, лугов 104 десятины, болот непроходимых 7.715, леса 10.600, зарослей 2.200, неудобий 2000 десятин. Народ исповедует православную веру. Церкви, костёла нет. Вместо дорог - плетения деревьев, уложенные в болото. Жители занимаются разведением скота и пчеловодством, хотя оно и плохо ведётся, и приносит мало доходов, так как мёд скупается заезжими евреями - корчмарями. Народ убогий н тёмный."

У летапісу Чучавіцкай Свята-Пакроўскай царквы за 1867 год значыцца запіс: "...от чего именно получил название сей приход из-за памятных времён неизвестно и преданий об этом положительных нет."

Але ж сярод насельніцтва ходзяць паданні аб гісторыі ўзнікнення нашай вёскі. У адным з іх гаворыцца, што ў далёкія часы сюды прыязджалі багатыя людзі на паляванне. Тут яны са сваёй чэляддзю наладжвалі паляванні, рабілі чучалы. Пасля ад'езду яны пакідалі чучалы і збудаванні, якія тут былі. Адсюль і пайшла іх назва - Чучавічы.

Другое паданне гаворыць, што тут жылі такія збяднелыя і абадраныя людзі, што ўбачыўшы іх, князі запыталіся: "Што гэта за чучалы?"

Трэцяе паданне распавядае, што пасля вайны 1812 года у гэтых месцах пасяліўся чалавек па мянушцы Чучала. Многія факты сведчаць, што вёска існавала да XIX стагоддзя.

Гэта была балоцістая мясцовасць, бездарожнае месца. Да нас дайшло народнае паданне, што першы свяшчэннік прыехаў у сяло на пачатку XIX ст. на валах па брадах. Аб гэтым таксама сведчыць запіс у летапісу царквы: "... кладбище открыто с незапамятных времён... и по низменности приходится очень часто трупы умерших опускать в воду."

Умовы жыцця сялян нічым не адрозніваліся ад умоў жыцця ў тысячах другіх вёсак Беларусі. Жылі ў курыных хацінах разам са скацінай. Вось як апісаў у 1864 годзе падпалкоўнік генеральнага штаба Зеленскі такую хату: "хатка построена безо всякого фундамента, наклонённая, наполовину покрытая корой, или вместо крыш тонкий слой мятой соломы, которая даже при среднем ветре совсем разрушается, а при небольшом дожде в хату течёт вода, отчего образовывается грязь и нечистоты в высшей степени.

Возле входа из сеней в жилое помещение размещена большая кирпичная печь с очагом, дымоходные трубы вообще не практикуются, поэтому дома здесь большей частью курные; для выхода дыма делаются над дверью отдушины, называемые верхняком и закрываемые небольшой ставней. Дым выпускается также через окна, а другой раз в отдельные отдушины, которые сделаны за печью; от этого в зимний час, особенно в большие морозы, дети, а другой раз и взрослые, подвергаются большим простудам."

* * *

У 1910 г. нашу вёску наведаў беларускі этнограф і фалькларыст. Жыхары вёскі расказалі яму тры мясцовыя казкі. Адна з іх "Ганья".

Ганья

Бачыце, цяпер у нас такая навадэнца, што, пакуль цягнецца вяселле, малады й маладая трэйко кланяюцца кожнаму, каго сустрэнуць. Маладыя паклоняцца, а стрэчны паблагаславіць іх шчасцем да доляю, трэйко пацалуецца з імі да тагды толькі йдзе далей. Дак от слухайце, раскажу вам, адкуль пайшла тая навадэнца.

Колісь от тут недалечко жыў адзін вельмі багаты чалавек. Быў ён такі багаты, што й не знаў, колькі ў яго дабра. Але ж праўду кажуць, што нема такога чалавека, каб ён стрэс быў шчаслівы. Бо калі багат, та хворы сам або жонка, а як багат і здароў, та дзяцей нема, або е, да неудалые ці ліхіе. Усе людзі маюць якое кольвек шчасце. На том і свет стаіць, бо чаго ж бы й жыць, калі б не было чаго хацець? Але Бог так даў, што чалавек заўжды мае нешчасце й хочэ, каб яго не было. От затым і жыве у бядзе да ўсё чакае лепшае жыткі. Тэ й той багаты чалавек многа маў уселякага дабра, але ў яго штось дзеці не гадаваліся. Нарэшце асталася адным-адна дочка, да і тая якаясь неудалая. Ена ужэ была у лецях, а замуж ніхто не берэ. бо бацька усё выбіраў сабе багатага да ўдалага зяця. Але гдзе знайці такога малайца, каб ён быў і багаты, й гожы. Як багаты, та рылаты, а як удалы да гожы на від, та гол, як біч. Наспела дзеўка бы порхаўка, от, здаецца, чапні, дак і разсыплецца. Ведамо, пры багаццю да у раскошы, дзеўка аж пухаетца - хочэ замуж, а малайца нема. Бо не очы ж драць, калі не хочуць браць. Моо й затым абегаюць ее, што ена адна у бацька. Бо людзі кажуць, што едыначка, та курва ці лайдачка. Дзела таго дзела моо хто й пасватаў бы, але кожны думае, што багач зрэкузуе й не отдась дачкі за беднаго. От гэй аставалася дзеўка без спосабу. Моо б ена гэ у дзеуках асталася ц на усе ц жыццё, але ось там недалечко жыў мельнік. Не то, штоб вельмі, але ат сабе трохі быў багат ён. Ведамо, мельнік ён заўждя не бедны, бо не мае ліхого году: ці ўраджай, ці не ўраджай, а мельніку будзе. От у таго мельніка быў дзецюк. Ужэ б даўно яму пара было жаніцца, але ён быў якісь неудалы й доўга лічаўса усе яшчэ падшпаркам. Але ось нарэшце ўздумаў мельнік жаніць і свайго сына. Заслаў ён сватоў к дзеуцы таго багача нібыто знарок, аднож той згадзіўся атдаць сваю дачку за мельнікавага сына.

От давай мельнік ладзіць вяселье, давай збіраць дружыну да жаніць свайго дзецюка. Назбіралась на тое вяселле людзей моо з паусвету: бо кажуць жэ - гдзе чуюць, там і начуюць; гдзе е пачостка, там пеўне ат гасцей нема атбою. Але не спадабалась ні багачу, ні мельніку, што у іх так багацько гасцей, што вельмі многа йдзе усялякае пачосткі, й пачалі яны гардзіць добрымі людзьмі. От у багача да у мельніка та нема меду саладзенькаго, та нема піва хмельненькаго, да скупых багатыроў гудзіць. Пачулі тое багачы да й пачалі гасцей зневажаць да з гасподы выганяць. А тут на вясельі быў якісь падарожны. Ніхто не ведаў, адкуль ён і які чалавек. Тым часам то быў велікі ведзьмар. Заеўся ён на багачоў да й абернуў усе вяселье у ваукалакаў. От і стала с тае дружыны воучая ганья: паперласа ена з вёскі перш на аколіцу, а потым у хмызняк да у лес. Убачылі тое людзі да й пачалі з таго часу усіх шанаваць на вяселье да частаваць та мёдам саладзенькім, та півам хмельненькім. Пачалі з тое пары маладыя усім кланяцца трэйко да землі, каб тыя паблагаславілі шчасцем да долею да векам доўгім.

Дак от аткуль у нас пашла гэтая навадэнца.

* * *

У наваколлі Чучавіч шмат урочышчаў, але адно з іх нас цікавіць, гэта "Двор". Месца тое знаходзіцца каля хутара "Перадзел" у 4 км ад сяла. Старэйшыя людзі распавядалі, што тут калісь быў панскі двор. Стаялі пабудовы, млын. Сюды нашы вяскоўцы звозілі падаткі. У летапісу напісана, што панскі двор належаў у свой час Стэфані Радзівілавай. Ад гэтага і пайшла назва мясціны - "Двор".

На захадзе сяла ёсць яшчэ адно ўрочышча, у якім жывуць людзі, - "Пад'ельнік". У даўнія часы гэта была ўскраіна сяла. Тут жа знаходзяцца могілкі. Вакол рос яловы лес. Калі пыталіся: "Дзе жывеш?", - адказвалі: "У пад'ельніку". Ад гэтага і пайшла назва ўрочышча - Пад'ельнік.

Калі ехаць па дарозе на поўнач ад Чучавіч, то ў 14 км на мяжы з Ганцавіцкім раёнам вы ўбачыце помнік. 3 прыроднага камяню выкладзены абеліск 1.5 м у вышыню і абнесены агароджай з ланцугамі.

У 1920 г. польскі палкоўнік Масціцкі разам са сваімі ваярамі ехаў у Польшчу праз урочышча Лавіцы. Жыхары в. Чучавічы забілі яго з мэтай рабунку. Пасля заключэння Рыжскай дамовы Чучавічы адышлі да Польшчы. У 1921 г. у Чучавічы прыбыў польскі карны атрад. А разам з ім - брат і жонка Масціцкага.

Каб адпомсціць за забойства, спачатку хацелі спаліць усё сяло разам з жыхарамі. Але потым выявілі забойцаў і забілі іх. Солтысу вёскі загадалі, каб прывёў на месца злачынства. І ў выпадку, калі нябожчык пахаваны па-людску, - солтыс будзе жыць, а калі не, то солтыса павесяць. Палкоўнік ляжаў у ямцы, трошкі прысыпаны зямлёй. Там жа палякі павесілі солтыса.

Царква

Навокал малапрахадзімы лес і балоты. Але ў гэтай вёсцы была царква, але яна згарэла ў сярэдзіне XIX ст., у агні загінула шмат цікавых дакументаў па гісторыі вёскі і царквы. Не менш папулярнае выданне таго часу "Описание церквей и приходов Минской епархии" /1879 г./ сцвярджае, што "настоящая приходская Покровская церковь построена в селе Чучевичи в 1831 году на средства князя Витгенштейна, но стоимость её местному причту неизвестна". Тут жа ўказваецца, што вёска размешчана ў 4-й благачыннай акрузе. Ад павятовага горада да Чучавіч 211 верстаў, ад губернскага - 189, да чыгункі - 85.

Новую царкву пабудавалі драўляную, у форме прадаўгаватага крыжа з пяццю купаламі і званіцай з чатырма званамі - адпаведна ў 5,5 пуда; 2,5 пуда, 2 пуды і паўпуда, з двума ярусамі акон і трыма ўваходнымі дзвярмі. Дах царквы драўляны, тады быў пафарбаваны ў зялёны колер. Пячное ацяпленне не прадугледжвалася. Унутраная прастора мела каля 35 кв. сажаняў, падлогадраўляная. Дашчаты іканастас складаўся з 13 ікон, размешчаных у 2 ярусы і напісаных на палатне.

Царква мела адзін прастол, была беднай посудам - некалькі пасярэбраных сасудаў, жасцянае панікадзіла, два крыжы: медны пасярэбраны і пазалочаны. На час запісу ў царкве налічвалася 6 аблачэнняў для свяшчэнніка, але толькі тры з іх можна было апранаць. Адзінае богаслужбовае Евангелле было ў металічным акладзе.

У склад чучавіцкага прыхода ўваходзілі Вялікая і Малая вёскі, Баравікі, Кормуж, Лугі. Прыхаджане: 622 мужчыны, 619 жанчын - былі сялянамі. Адзначалася, што "религиозная сторона прихожан развиты в достаточной степенн. Все праздники чевствуются, но особенно Покрова Пресвятой Богородицы... Замечательных и местночтимых икон нет." Пры новай царкве меўся невялікі архіў, які цудам захаваўся пасля пажару. У ім знаходзяцца мятрычныя кнігі з 1834 года і спавядальныя з 1836 года. Па штату 1876 г. прыход быў аднаклірным, складаўся са свяшчэнніка і псаломшчыка. Гадавы даход царквы 30 руб. Меліся і валоданні - 2 дзесяціны зямлі пры сядзібах, 16 - ворыўнай, якая раскідана была ў 16 розных месцах. Сенажаці і лесу царква не мела. Жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы - гумно і два хлявы "до того ветхи, что не годны даже к починке".

Як любая драўляная пабудова, царква кожныя 10-15 гадоў патрабавала рамонту. Зразумела, што грашовыя сродкі былі абмежаванымі, таму збіраліся добраахвотныя ахвяраванні. У 1877 годзе Мінскае епархіяльнае кіраўніцтва выказала ўдзячнасць святару і прыхажанам Чучавіцкай царквы. "За усердие их по устройству своего храма и пожертвование 900 рублей" на яго рамонт. Вялікая па тых часах сума грошай была сабрана за 1 год.

У 1890 годзе аб'яўлены падзякі дваранцы Феадосіі Беразоўскай за ахвяраванні двух металічных падсвечнікаў у 8 рублёў, матушцы Вользе Пушкінай за падораныя царкве расшытыя занавескі да іканастасу, свяшчэнніку Уладзіміру Пушкіну, які дабіўся ў княгіні Гаганло дазволу на водпуск лесу коштам у 100 рублёў. Гэтая царква існуе у сяле і да цяперашняга часу.

Цяжка ўстанавіць прозвішчы ўсіх свяшчэннаслу-жыцеляў Чучавіцкай царквы. Вось адзін з цікавых фактаў, што ўдалося знайсці. У сярэдзіне XIX стагоддзя сюды пасля заканчэння Мінскай духоўнай семінарыі у 1854 годзе быў накіраваны Мікалай Сцепуржынскі. Да гэтага часу ён быў ужо узнагароджаны медалём на Андрэеўскай стужцы у памяць пра вайну 1853-1856 гг.

* * *

Краязнаўчы гурток Чучавіцкай СШ у складзе Кіпцэвіч Марыны, Курак Вікторыі, Ліхтар Галіны, Гушчэня Лены некалькі год займаецца гісторыяй вёскі. Членамі гуртка напісана гісторыя вёскі, якая ў 1998 г. на абласным конкурсе заняла другое месца. Кабінет гісторыі, пры якім існуе гурток і якім кіруе настаўнік гісторыі Хвастоў Яўген Іванавіч, у 1997 г. наведалі студэнты Варшаўскага ўніверсітэта, а ў 1999 г. і выкладчыца таго ж універсітэта. Гурток удзельнічаў у конкурсе вясковых беларускіх школ у г. Мінску і быў узнагароджаны дыпломам III ступені.

На галоўную старонку