На галоўную старонку
 


Споровськы'йі смыховы'ска,

або У гэтай няпраўдзе, відаць, ёсць доля праўды

Сапраўды тое, што пададзена ніжэй, так званыя споровськы'йі смыховы'ска, гэта пераважна чыстая няпраўда. Не верыце? Вось пачытайце. Ці можа такое быць? Звычайна ніколі такога не было і не магло быць. Але ж людзі расказвалі і расказваюць, прычым, у многіх вёсках і мястэчках! Так, расказвалі і расказваюць. А ці ж усё тое праўда, што людзі расказваюць!? Бывае, што чалавек так няпраўду раскажа, што прымеш за чысцюткую праўду. А тут - яўная няпраўда! Дзе вы знойдзеце чалавека, які паверыў бы, што можна спаліць возера, што, каб злавіць вавёрку, трэба накінуць на яе гаршок?! Ну і гэтак далей. Вось бачыце: ніхто не паверыць, што гэта праўда, і кожны будзе перакананы, што гэта няпраўда. Ну вось, спадзяюся, што я вас пераканаў.

Але тут ўзнікае пытанне: навошта тады няпраўду гаварыць? Бачыце, так прынята ў людскім грамадстве: заведама гаварыць няпраўду. Ёсць такая фальклорная форма: анекдоты. У мностве анекдотаў заведамая няпраўда. Колькі чалавецтва за перыяд свайго існавання перагаварыла анекдотаў! А колькі яшчэ перагаворыць!

"Спораўскія жарты-2001" у в. Спорава. Работа самагоннага аппарата і дэгустацыя гатовай прадукцыі - для ўсіх жадаючых.
"Спораўскія жарты-2001" у в. Спорава. Работа самагоннага аппарата і дэгустацыя гатовай прадукцыі - для ўсіх жадаючых.

Тут падаецца ўсяго некалькі анекдотаў пра Спорава і яго жыхароў. Гэта, за невялікім выключэннем, старадаўнія анекдоты. Хай ужо спараўцы пастараюцца не крыўдаваць. Я іх не прыдумаў, а ўсяго толькі запісаў тое, што чуў. А чуў я іх мноства разоў і ад многіх асоб на Драгічыншчыне, у самым Драгічыне і ў навакольных вёсках.

Мову я трохі ўніфікаваў. Тая мова, на якой я падаю анекдоты, - гэта традыцыйная мясцовая гаворка некаторых вёсак з наваколляў Драгічына але з "прымессю" элементаў гаворкі вёскі Спорава Бярозаўскага раёна. У гэтай "прымесі" адлюстраваны наступныя дзве рысы:

1) ужыванне зваротнага слова "ля";
2) своеасаблівая інтанацыя з падаўжэннем галосных (перадаём яе шляхам падваення галосных).
Націск у слове перадаём значком ['] пасля галоснага.

А чаму анекдоты пра Спорава?

Я задаваў такое пытанне людзям, якія расказвалі гэтыя анекдоты - не ведаюць. Адзінае: выказвалі здагадкі. Выказвалі меркаванне, што анекдоты пра спараўцоў пашыраны таму, што самі спараўцы любяць жарты. Арганізаваць такі жарт, пра які гаварыла б уся вёска ды яшчэ ведала б і наваколле, на гаворцы вёскі Спорава гучыць: "зробы'ты смыховыы'ско".

Су'чка го'зыро спалы'ла

Споровці' - жартовлы'вы лю'дэ, йім всэ шоб якы'йі жя'рты, коб яко'е, як воны' ка'жуть, смыховы'ско зробы'ты. А з гэ'того смыховы'ска вся'кэ бува'е.

От оды'н раз ка'жуть:

- Ля, дава'й, ка'жуть, смыховыы'ско зроо'бымо.

- Даваа'й. А якоо'е?

- Ля, дава'й гоо'зыро спаа'лымо.

- Дава'й спаа'лымо, а яак?

- Дава'й обкру'тымо суу'чку солоо'мыю да нажынэ'мо йійі' в гоо'зыро, да й загорыы'цьця, дай згорыы'ть гоо'зыро.

Взялы' су'чку, обкруты'лы соло'мыю, пудпалы'лы, дава'й наганя'ты в го'зыро. То шо, ду'майітэ, та'я су'чка дурна'я в го'зыро бі'жты. Воны' йійі' в го'зыро, а вона' од йіх в сыло', юй жэ пычэ', на юй соло'ма горы'ть. Да тырну'лась до однэ'йі ха'ты, шоб солому обтэрты, да до дру'гыйі, до трэ'тійі. Да пудпалы'ла, одну', дру'гу, трэ'тю, пйа'ту, дыся'ту хату. Юй пычэ', вона' хо'чэ од огню' оттара'скатысь. То половы'на сыла' вы'горыла, вы'шмалыла половы'ну сыла' тая су'чка. То от вам і смыховы'ско. То по'сля то'го ста'лы прыка'зуваты: "Ля, побі'гла су'чка в поля', го'зыро запалы'ла!" От і смыховы'ско.

Вы'брызнэ

Загря'зла в Спо'ровы коро'ва в боло'ты. Збі'глысь споровці' до йійі'.

- Ну, шо бу'дымо робыы'ты?

Той то'е ра'йіть, той то'е. А оды'н ка'жэ:

- Ля, пудложі'мо пуд йійі' огнюю', то вона' выы'брызнэ.

- Ля, огнюю' пудложіі'мо, сама' выы'брызнэ, ны трэ'ба бу'дэ йійі' вытягаа'ты.

Пудложы'лы пуд ту'ю коро'ву огню'. Ну то шо: спыкла'сь та'я коро'ва.

Высвысно'е

Зробы'лы споровці' цэ'ркву: зру'ба поста'вылы, накры'лы, а в сырэ'дыны шэ ныц ны обла'джувалы. Зайшлы' дво'е споровці'в в цэ'ркву.

- Ля, а яка'я высоо'ка!

- А яка'я хороо'ша!

- Ля, а чы голоо'сна?

- Ля, свыы'сны, то пубаа'чымо, чы голоо'сна.

Той вложы'в два па'льці в рот да як свы'снэ.

- О, яка'я голоо'сна! Дава'й шэ я свыы'сну.

Шэ той свы'снув. А по'сля знов пэ'ршый. А по'сля знов той. Россвышчя'лысь.

- Ох яка'я голоо'сна, яка'я голоо'сна на'ша цээ'рква. От як бу'дуть праа'выты, да пее'вчы спываа'тымуть, от бу'дэ хорошээ'.

А тут поліцыя'нт нахваты'всь.

- Шо вытэ' гэ'то ро'бытэ?

Ты'йі росказа'лы.

- А чы мо'жна в святу'й цэ'рквы свышчя'ты!?

- Ну мы ны ві'далы.

То от, ны ві'далы. То за'рэ бу'дытэ высвысно'е платы'ты за гэтэ, всэ сыло' платы'тымэ.

То от ныго'днэ сыло' высвысно'го ны платы'ло, а споровці' платы'лы, гэто за то'е, шо в цэ'рквы свышчя'лы. Гэ'то такы'й пода'ток - высвысно'е.

Ма'тка Бо'ска

Йшлы споровці' по боло'ты і пуба'чылы журавля', журавэ'ль ходы'в.

- Ля, шо гэ'то за птаах?

- Якыы'й тобі' птах, гэ'то, напэ'вно, Маа'тка Боо'ска.

- Праа'вду ка'жэ чолові'к, - гэ'то Маа'тка Боо'ска.

- А яка'я хороо'ша!

- А чого' гэ'то Ма'тка Бо'ска в болоо'ты?! Трэ'ба йійі' в цээ'ркву.

- В цээ'ркву, в цээ'ркву йійі'.

Зловы'лы воны' того' журавля', выду'ть. Оды'н ка'жэ:

- Ля, мы йді'мо крайко'м, ныха'й Ма'тка Бо'ска бырожко'м.

Завылы' воны' того' журавля' в сыло' до цэ'рквы. Очыны'лы двэ'ры в цэ'рквы. А той журавэ'ль росста'выв кры'ла, ны хо'чэ йты в цэ'ркву. Шо воны' ны намага'лысь, ныц в йіх ны вы'йшло.

- Ля, дава'йтэ проруба'йімо гушакыы'.

- Проруба'ймо, прорубаа'ймо гушакы' в двэ'рух, бо напэ'вно так Ма'тка Бо'ска хоо'чэ.

Проруба'лы воны' гушакы'. То хоч булы' ростопы'раны кры'ла в журавля', алэ' ввыйшо'в у цэркву'.

Бога'тый

Ня'кэ свя'то, отпра'ва в цэ'рквы, по'вна цэ'рква людэ'й. А оды'н чолові'к був губа'тый. Да тако' стойі'ть в цэ'рквы. А дру'гый гля'нув на ёго' да ка'жэ:

- А шо гэ'то ты свышчя'ты в цэ'рквы збыра'йісься?!

Да плясь ёго' по губа'х. А дру'гый ка'жэ:

- На'шо ты ёго' б'еш, вин ны вынова'т, вин ны збыра'вся свышчя'ты. Гэ'то вин губа'тый.

- То шо, як вин бога'тый, то ёму' в цэ'рквы свышчя'ты мо'жна?!

Да шэ раз плясь ёго по губа'х.

Лыві'рка

От ішлы' два споровці' лі'сом. Іду'ть воны' лі'сом і пуба'чылы на хвойі'ны лыві'рку.

- Ля, - ка'жэ оды'н, - дывыы', лывіі'рка!

- О, лывіі'рка, - ка'жэ дру'гый, - а яка'я хороо'ша!

- Ля, а як скаа'чэ!

- От шоб йі'йі' зловыы'ты.

- Дава'й злоо'вымо.

- А яак?

- Лі'зьмо на хвойіі'ну.

Полі'злы воны' на хвойі'ну - лыві'рка раз і пырыско'чыла на дру'гу. Полі'злы на дру'гу - вона' на трэ'тю. Воны' на трэ'тю - вона' на чытьвё'рту… ныц ны выхо'дыть.

- Не, ны зло'вымо мы гэтак лыві'ркы.

- Ны зло'вымо.

- А шо, ля, робыы'ты?

- Ля, а дава'й накы'ньмо на йійі' горшкаа', то так напээ'вно злоо'вымо.

- Пра'вду ты каа'жыш, дава'й горшкаа' накыы'ньмо, то вжэ вона' с-пуд горшка' ны выы'скочыть.

- Дава'й горшкаа'. А дэ горшка' взяа'ты?

- Дава'й, - ка'жэ, - ты посыды' тут, попылну'й лыві'рку, а я сходжу' в сыло', прынысу' горшка'.

- До'брэ, - ка'жэ, - я попылнуу'ю, а ты сходы'.

Так і зробы'лы. Оды'н пошо'в в сыло' за горшко'м, а дру'гый оста'вся, пылну'е лыві'рку.

От сыды'ть вин, сыды'ть, ды'выцьця на лыві'рку. А та'я ска'чэ. І от шо ёму' сту'кнуло в го'лову: "Стой жэ оно', - ду'мае вин сам собі'. - Лыві'рка пырыска'куе с хвойі'ны на хвойі'ну. А чым жэ чолові'к горі'шый за лыві'рку?! Нывжэ' я ны пырыско'чу гэ'так са'мо". І от вин залі'з на хвойі'ну, лыві'рка - на дру'гу. Вин як ско'чыть с хвойі'ны да… ны на дру'гу хвойі'ну, а брязь об зэ'мню. Забы'вся, лыжы'ть. Здае'цьця й ны ды'шэ. Оно' зу'бы вы'валыв од бо'лі.

А тут якра'з і той пудхо'дыть, шо в сыло' ходы'в. Нысэ' горшка'. Ды'выцьця на того', шо вин ны пылну'е лыві'ркы, а лыжы'ть з вы'валянымы зуба'мы. Ды'выцьця, вин, ды'выцьця і ка'жэ:

- О, лы'хо твою'й ма'тыры, вжэ зловы'в і сам ззів лыві'рку! То на й горшкаа' ззііж!

Да брязь тым горшко'м ёго' по мо'рды, по зуба'х. Вин ду'мав, шо як вжэ той вы'валыв зу'бы, то лыві'рку зловыв да ззів

Замі'лае

Пошы'в (покрыв) оды'н споровэ'ць хлыва' да альбы' як обмоло'чаным около'том, в колоска'х зэ'рнят мно'го оста'лось. Пройшо'в дошч, да ты'йі зэ'рнята зыйшлы'. А пройшо'в якы'й ты'ждэнь да завруны'лась, зазылыні'ла стрі'ха, бы посі'янэ жы'то го'сыню на заго'ны. Іду'ть лю'дэ коло ёго' сыды'бы, гомоня'ть.

- Ох якы'й хоро'шый врун, якы'й хоро'шый врун. Трэ'ба, шоб ны пропа'в, трэ'ба ны да'ты ёму' пропа'сты. А як ны да'ты? Скосы'ты? - На стрі'ху ны залі'зыш с косо'ю. Сырпо'м зжя'ты? - А як та'я ба'ба нагнэ'цьця на стрі'сы с сырпо'м. Трэ'ба спа'свыты.

- Пра'вда, пра'вда, спа'свыты трэ'ба, спа'свыты. Трэ'ба затягты' вола' на стрі'ху, ныха'й вы'йісьць гэ'той врун.

Взялы' воны' вола', прывылы' до того' хлыва', накы'нулы на шыю воро'вчыну і тя'гнуть гурто'м того' вола' на стрі'ху. Рывэ', ныдае'цьця той вил, алэ' шо зро'быш - гурт людэ'й. Кру'то прыхо'дыть тому' воло'вы, вжэ аж го'чы навэ'рх выла'зять, вжэ аж язы'ка вы'валыв… А ты'йі пуба'чылы, шо язы'ка вы'солопыв вил, да в оды'н го'лос:

- Ля, дыві'тэсь, дывіі'тэсь, вжэ языы'ком замі'лае вил, вжэ за'рэ йі'стымэ врун. От найі'сьця!!

Сэрп на боло'ты

Ішлы' два споровці' по боло'ты і ба'чять - лыжы'ть сэрп.

- Ля, дывы' сээрп!

- Ля, пра'вда, сээрп.

- Ля, сэпр то сэрп. А чого' вин сы'рыд боло'та!?

- Пра'вда, ля, чого' сэрп сы'рыд боло'та?

- Ля, шоб сэрп дэ в по'лы, на ны'вы, то мо'жна було' б сказа'ты, шо хтось забу'вся.

- Ля, шоб на ны'вы. А в боло'ты?!

- Ля, гэ'то ны сэрп! Не, ны сэрп гэ'то! Якы'й жэ гэ'то сэрп? Ля, гэ'то лыхы'й!

- Ох, пра'вду, братко', ка'жыш: гэ'то лыхы'й, ох Бо'жэ, гэ'то лыхы'й, ны пры нас ка'жучы, лыхы'й, чорт гэ'то!

- Ох, Бо'жэ, Бо'жэ, лыхы'й. Вин жэ таку'ю сы'лу ма'е, шо в шо хоч мо'жэ пырыкы'нутысь: в полі'но, в дэ'рыво, в ча'йку (ло'дку), в дытя'тко, в вы'хора, в чыроты'ну, в соба'ку, в шо хоч. То от на тобі', в сырпа' пырыкы'нувся!

- Ля, а шо робы'ты?

- Шо робы'ты. Трэ'ба прывызты' ба'тюшку, да шоб вы'святыв.

- Ля, ба'тюшычку, ба'тюшычку трэ'ба, вы'святыты трэ'ба, вы'святыты.

І от оды'н остався пылнова'ты сырпа', а дру'гый пошо'в в сыло', шоб прывызты' ба'тюшку. Прыві'з вин ба'тюшку. Ба'тюшка высвя'чуе того' сырпа'.

- Ля, кы'йком ёго, кы'йком!

Дава'й той бы'ты кы'ём по сырпо'вы. Сту'кнув кы'ём по сырповы - той сэрп дры'ньґнув да пудско'чыв ввэрх, да ба'тюсцы на шы'ю.

- Ой, ля, лыхы'й хо'чэ ба'тюшку зарі'заты, рату'ймо ба'тюшычку.

- Рату'ймо, рату'ймо. А як?

- Ля, тягні'мо за сырпа', тягні'мо!

Ста'лы воны' тягну'ты за сырпа' - одрі'залы ба'тюсцы го'лову.

- Ой Бо'жэ наш, Бо'жэ наш, лыхы'й ба'тюшку зарі'зав, лыхы'й зарі'зав ба'тюшку. Мы ж ны вынова'ты, мы ныц ны вынова'ты, мы ратова'лы, мы ратова'лы. А гэ'то лыхы'й, гэта нычы'ста сы'ла. Ох Бо'жэ наш, Бо'жэ наш. Шо ж робы'ты?

- А шо робы'ты - трэ'ба вызты' ба'тюшычку в сыло'.

Вызу'ть воны' того' ба'тюшку в сыло'. По'сля оглэ'дылыся - дэсь ныма' головы'. Ті'ло е, а головы' ныма'. Чы то згубы'лы?

- А мо'жэ ны згубы'лы, - ка'жэ оды'н. - А чы була' в ёго' голова'?

- Ля, пра'вда, а чы була' голова'?

- Зайі'дымо, спыта'йімо ма'тушкы, чы була' голова'?

Прывызлы' того' ба'тюшку в сыло'. До ма'тушкы воны'.

- Ох, ма'тушычко, го'рэ яко'е, го'рэ яко'е. Алэ' мы ны вынова'ты. Мы ратова'лы да ны вратова'лы. Лыхы'й зарі'зав ба'тюшку. Алэ, ма'тушычко, хоті'лы спыта'ты, вытэ' ж повы'дны ві'даты: чы була' в ба'тюшычкы голова'?

- Чы була' в ба'тюшкы голова'? Ны помыта'ю, людкы', ны помыта'ю. Шо борода' була' то до'брэ зна'ю, шо була' в ёго' борода'. А чы була' голова', то шось до па'мыты ны прыхо'дыть.

Своя' цэ'рква

За'рэ в Спо'ровы е цэ'рква, а ко'лысь ны було'. И от зобра'лысь одного' ра'зу споровці', бысэ'дують:

- Ля, шо гэ'то тако'е: по сё'лах всю'ды цырквы', а в на'шому сылі' ныма' цэ'рквы. Ныхорошэ' гэ'так.

- Ля, ныхорошэ'.

- Ля, то дава'й зробіі'моо!

- О, пра'вду ка'жэ чолові'к: дава'й зробі'мо.

- Ля, дава'й зробі'мо. А шо нам зробы'ты: майстрі' в сылі' е.

- Ля, зро'бымо цэ'ркву, зро'бымо цэ'ркву.

Зробы'лы воны' цэ'ркву. Алэ' гэ'того ма'ло. Шэ трэ'ба ба'тюшка, коб пра'выв у цэ'рквы.

- Ля, пра'вда, ба'тюшка трэ'ба, як жэ быз ба'тюшычкы. Дэ ба'тюшку взя'ты?

- Ох, дэ взя'ты, дэ взя'ты?

Шука'лы, шука'лы, ны найшлы'.

- Ля, а дава'йтэ свого' чолові'ка зро'бымо ба'тюшкыю. Розу'много чолові'ка. Шо вжэ вин ны зумі'е в цэ'рквы пра'выты!?

Вы'бралы воны' свого' чолові'ка, споровця', ба'тюшкыю. І от пэ'ршый дэнь, почына'е вин пра'выты в цэ'рквы. От і почына'е вин:

- Чы вытэ' знаа'йітэ, парахвіяа'нэ, шо я вам бу'ду ка-за-а'-тыы?

А всі ёму ра'зом:

- Ны зна-а'-йімо, ба'тюшычка.

- Ну, то як ны зна'йітэ, то й ны бу'ду ка-а-за'-аты-ы.

На гэ'тому ко'нчылась отпра'ва.

Прышлы' додо'му ты'йі, шо булы' в цэ'рквы. Йіх ужэ пыта'ють ты'йі, шо ны булы':

- Ну як пройшла' отпра'ва?

Ты'йі росказа'лы.

Договоры'лысь на дру'гу ныді'лю сказа'ты, шо зна'йімо, шо каза'тымэ ба'тюшка. Прышла' дру'га ныді'ля. Почына'йіцьця отпра'ва в цэ'рквы. Ба'тюшка знов:

- Чы вытэ' знаа'йітэ, парахвіяа'нэ, шо я вам бу'ду ка-за-а'-тыы?

А всі:

- Зна-а'-йімо, ба'тюшычка.

- Ну, то як зна'йітэ, то й ны бу'ду ка-а-за'-аты-ы.

Шо робы'ты? Договоры'лысь на трэ'тю ныді'лю одна' половы'на каза'тымэ "зна'йімо", а дру'га - "ны зна'йімо".

Так і зробы'лы. То ба'тюшка кажэ:

- То хай ты'йі, шо зна'ють, ска'жуть тым, шо ны зна'ють.

А шэ ж попо'вы трэ'ба кады'ло. Дэ взя'ты настоя'шчэ кады'ло. Зробы'лы ня'кэ с фонаря', накла'лы туды' жя'ру. Маха'е ба'тюшка тым кады'лом, да жары'на вы'пала (с кады'ла) да ба'тюсцы в посты'л. Ко'лысь жэ в постола'х ходы'лы. Дава'й вин ного'ю трасты' - ны вы'падае та'я жары'на. Бу'хнувся вин на зэ'мню, но'гы ввэрх, трасэ' тэ'ю ного'ю, аж по'кы вы'пала жары'на.

Знов пыта'ють ты'йі, шо ны булы' в цэ'рквы, тых, шо бу'лы, як там було'.

- А шо, - ка'жуть, - одны' сказа'лы, шо зна'йімо, шо бу'дэ казаты, а дру'гы, - шо ны зна'йімо. То сказа'в, шо хай ты'йі, шо знають, ска'жуть тым, шо ны зна'ють. А по'сля ня'кы вытря'сыны робы'в, якы'йся обря'д такы'й.

От закляла'ся б

Каза'ла одна' спорі'вка про дру'гу:

- Ну то й пра'вда, ды'во, шо пра'вда, шо про йійі' каза'лы. Бо як на йійі' гэ'тэ сказа'лы, то вона' й ны кляла'ся. Бо шоб на мынэ' тако'е сказа'лы, то я так закляла'ся б, шо аж зымня' захыта'лася б і вода' заколыха'лася б.

Карто'плі сі'ють вночі'

Ко'лысь колора'дськых жукы'в ны було', ныхто' йіх ны знав, ны ві'дав тых жукы'в. А в Спо'ровы й за'рэ йіх ныма'. Споровці' картоплі сі'ють вночі'. Гэ'то шоб жукы' ны ба'чылы. Ну то жукы' й ны ві'дають, дэ в Спо'ровы посі'яны карто'плі. То оттого' й жукы'в колора'дськых в Спо'ровы ныма'.

Падрыхтаваў Фёдар Клімчук

На галоўную старонку