На галоўную старонку
 


Из деятельности российского археолога

Авенарыус Мікалай Пятровіч [31.8(12.9). 1834 - 4(17).7.1903] Дзеяч народнай асветы, педагог, археолаг, краязнавец. Нарадзіўся ў Царскім Сяле. Скончыў гімназію і Галоўны педагагічны інстытут у Пецярбургу. Працаваў настаўнікам нямецкай мовы і гісторыі у 2-й Пецярбургскай гімназіі. У 1862 пасланы за мяжу для азнаямлення з германскімі і швейцарскімі семінарыямі. Пасля вяртання ў 1864 заснаваў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю - кузню кадраў прапаведнікаў ідэй заходнерусізма ў нашым краі. У 1864-85 працаваў інспектарам Александрыйска-Марыінскага інстытута ў Варшаве, потым Беластоцкага настаўніцкага інстытута. У 1860-70 у айчынных і берлінскіх часопісах змяшчаў свае працы па педагогіцы: "Парады педагога-практыка", "Русо і яго Эміль", "Пра рэформу школьнай справы ў Расіі" і інш.; склаў вучэбную карту Еўрапейскай Расіі, пісаў творы для дзяцей. У 1885-90 займаўся раскопкамі курганоў у Барысаўскім і Навагрудскім пав., мураваных магіл у Бельскім і Беластоцкім пав. (цяпер Польшча). Сабраў 125 каменных сякер на Магілёўшчыне, калекцыю свінцовых пломбаў са знакамі Рурыкавічаў у Драгічыне на р. Буг. Апісаў ятвяжскія старажытныя помнікі Віленскага музея, аўтар артыкулаў па нумізматыцы і археалогіі.

7 апреля 1894 г.
№342
Господину Гродненскому Губернатору
Узнав, что в Дрогичине недавно в той части Замковой горы, которая обращена к Бугу произошли два обвала, обнаружившие множество небольших покрытых глазурью кирпичей, которые расхищаются местными жителями, Императорская Археологическая Комиссия, предложила сотруднику своему, Инспектору Белостокского Института, Действительному Статскому Советнику Авенариусу съездить в Дрогичин, осмотрев означенные обвалы и, если признает нужным, заняться там необходимыми раскопками, на производство которых выдала ему установленный открытый лист.

Имея честь уведомить о сем Ваше Превосходительство, Императорская Археологическая Комиссия вместе с тем считает долгом покорнейше просить Вас предложить Дрогичинской полиции принять меры к охранению означенного места от расхищения в нем предметов древности.
Председатель Комиссии
Гофмейстер двора Его Величества Подпись

НАРБ (Гродно) Ф.1, оп.9, ед.хр.306, л.514

Падрыхтаваў Аляксандр Ільін

На галоўную старонку