На галоўную старонку
 


Звесткі аб аўтарах

Вярэніч Вячаслаў (1924 - 1999, Мінск, Беларусь) - вучоны-лінгвіст, паланіст, кандыдат філалагічных навук, замежны член Польскай акадэміі навукі і мастацтваў у Кракаве.

Жлоба Сафроній (Брэст, Беларусь) - гісторык-археолаг, этнограф, старшы выкладчык кафедры гісторыі славянскіх народаў Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна.

Ігнацюк Алена (Пінск, Беларусь) - літаратуразнаўца, культуролаг, паэт, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Палескага дзяржаўнага універсітэта.

Ільін Аляксандр (Пінск, Беларусь) - краязнаўца, гісторык, дацэнт Палескага дзяржаўнага універсітэта, галоўны рэдактар часопіса "Гістарычная Брама".

Клімчук Фёдар (Мінск, Беларусь) - мовазнаўца-дыялектолаг, гісторык, кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Республікі Беларусь у галіне гуманітарных і сацыяльных навук, старшыня Заходнепалескага навукова-краязнаўчага таварыства "Загароддзе".

Кнырэвіч Сяргей (Мінск, Беларусь) - краязнаўца, даследчык гісторыі Бярозаўшчыны.

Корнеў Павел (Брэст, Беларусь) - гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі славянскіх народаў Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна.

Лабынцаў Юрый (Масква, Расія) - гісторык, філолаг-славіст, культуролаг, рэлігіязнаўца, доктар філалагічных навук, дырэктар Цэнтра беларусазнаўчых даследаванняў Інстытута славяназнаўства Расійскай акадэміі навук, віцэ-старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, кіраўнік праекта "Гісторыя кніжнай культуры Падляшша".

Леванцэвіч Лена (Брэст, Беларусь) - мовазнаўца-дыялектолаг, этналінгвіст, кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна.

Пуцко Васіль (Калуга, Расія) - мастацтвазнаўца, гісторык, кандыдат мастацтвазнаўства, намеснік дырэктара Калужскага мастацкага музея.

Сінкевіч Мікалай (Бяроза, Беларусь) - краязнаўца, журналіст, адказны сакратар, заснавальнік і былы выдавец часопіса "Гістарычная Брама".

Смулкова Эльжбета (Варшава, Польшча) - мовазнаўца-славіст, сацыялінгвіст, беларусістка, доктар габілітаваны, прафесар Варшаўскага універсітэта, былы пасол Польшчы у Беларусі.

Товпік Павел (Зелёна Гура, Польшча) - гісторык-генеалог, геральдыст, краязнаўца, магістр гісторыі, кіраўнік Зелёнагурскага цэнтра генеалагічных даследаванняў.

Шарая Вольга (Мінск, Беларусь) - этнолаг, фалькларыст, доктар філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Шчавінская Ларыса (Масква, Расія) - гісторык, культуролаг, рэлігіязнаўца, філолаг-славіст, кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута славяназнаўства Расійскай акадэміі навук, вучоны сакратар Цэнтра беларусазнаўчых даследаванняў.

Энгелькінг Анна (Варшава, Польшча) - этнограф, этналінгвіст, доктар гуманітарных навук, навуковы супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук.

Адрас рэдакцыі:
Палескі дзяржаўны універсітэт,
225710, вул. Кірава, 24, к. 301а,
г. Пінск, Брэсцкая вобласць, Беларусь

Тэл.: 8 (0165) 31-21-45;

E-mail: ilin-al@tut.by, brama@tut.by

На галоўную старонку