На галоўную старонку
 


Славуты Хотамель

Хотамель (мясц. Хотомле) - вёска Рубельскага сельсавета Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Размешчаны на паўночны ўсход ад г. Століна, прыкладна ў 15 км (па прамой лініі), на ўсход ад р. Гарынь (каля 3 - 4 км.) [10, c. 26]. На паўднёвы захад ад вёскі на пясчанай градзе і ў некаторых іншыхмясцінах выяўлены шматлікія археалагічныя помнікі. Да іх у прыватнасці адносяцца: каменная двухлязовая сякера, кераміка культур - тшцінецкай (1500 - 1100 гг. да н.э.), мілаградскай (VІІ - ІІІ стст. да н.э.), зарубінецкай (ІІІ ст. да н.э. - ІІ ст. н.э.), паселішча эпохі неаліту (V тыс. да н.э - 2000/1800 гг. да н.э.) і бронзы (2000/1800 гг. да н.э. - рубеж VІІ/VІ стст. да н.э.), старажытныя гарадзішчы (іх тры) і селішча, грунтовы могільнік 7-10 стст. н.э. [1, с. 632-633; 9, с. 43-44; 4, с. 30-31, 416, № 1384].

Каб адказаць на пытанне, у чым жа СЛАВУТАСЦЬ Хотамеля, неабходна заглыбіцца ў тыя часы, калі гэтая славутасць праявілася.

У старажытных славян пачынаўся працэс пераходу да дзяржаўнасці і ўтварэння гарадоў [6, с. 15-18; 7, с. 8-10]. Пераход гэты быў паступовы. Дзяржавам папярэднічалі протадзяржавы, якія спалучалі рысы першабытнага ладу і сфарміраванай дзяржаўнасці, гарадам папярэднічалі протагарады, якім былі характэрны толькі асобныя рысы тыповага горада.

Фарміраваліся плямёны. Плямёны аб'ядноўваліся ў плямённыя саюзы. Плямённыя саюзы набывалі рысы дзяржаўнасці. Яны мелі свае цэнтры. Многія з такіх цэнтраў станавіліся протагарадамі. Многія протагарады перарасталі ў гарады. Але не ўсе.

Таму калі вучоныя выяўляюць нейкі протагорад, дык гэта дае падставы выказваць думку, што ён з'яўляўся цэнтрам нейкага плямённага аб'яднання. Якое гэта было аб'яднанне, якую тэрыторыю ахоплівала, могуць падказаць археалагічныя і пісьмовыя крыніцы.

Адным з старадаўніх усходнеславянскіх протагорадоў з'яўляўся Хотамель [8, с. 22-27; 12, с. 246; 1, с. 632-633; 6, с. 17-20; 7, с. 9-11]. Знаходзіўся ён ва ўрочышчы Гарадзішча, якое размешчана ў 2-х км. на паўднёвы захад ад сучаснай вёскі Хотамель. Як славянскае паселішча ён узнік у VІ ст. н.э. [8, с. 9; 5].

Прыкладна ў сярэдзіне VІІ ст. Хотамель захапілі авары, выцеснілі жыхароў і спалілі яго [8, с. 9-10, 22-27]. У ніжніх пластах гарадзішча выялены аварскія стрэлы [1, с. 632; 2, с. 67-68]. Напрыканцы VІІ ст. мясцовыя славяне выцеснілі авараў і аднавілі Хотамель. На перыяд з канца VІІ ст. і да канца VІІІ ст. (прыкладна 700-800 гг.) прыпадае росквіт Хотамля. Хотамель у гэты час з'яўляўся протагорадам і, верагодна, цэнтрам буйнога міжплямённага аб'яднаня [6, с. 15-20; 7, с. 8-10]. З рубяжа VІІІ-ІХ стст. Хотамель пачаў прыходзіць у заняпад. У пачатку Х ст. апошнія жыхары яго пакінулі.

Праз некалькі стагоддзяў поруч са старадаўнім протагорадам узнікла сучасная вёска Хотамель. Доўгі час адміністрацыйна яна была аддзелена ад суседняй вёскі Рубель. Так, да пачатку ХХ ст. Хотамель уваходзіў у склад Пінскага павета, а Рубель - у склад Мазырскага. Гэта, відаць, спрыяла павелічэнню адрозненняў паміж гаворкамі гэтых вёсак. У 1921 г. у Хотамлі налічвалася 94 двары, 593 жыхары. З іх 564 праваслаўных, 14 каталікоў, 1 евангеліст, 14 іудзеяў [15, с. 41]. У 1981 г. у Хотамелі пражывала 449 чалавек [3, с. 298-299].

Вось што пішуць пра Хотамель часоў яго росквіту вучоныя.

В. В. Сядоў, вядомы расійскі вучоны-археолаг, акадэмік:

"...городище Хотомель - один из ранних укрепленных пунктов <....> - выделяется среди синхронных рядовых поселений находками предметов вооружения и серебряных украшений. Очевидно, здесь наряду с рядовыми жителями жили воины, участвовавшие в военных походах. А основано оно было, судя по названию, происходящему от типично славянского двучленного антропонима, племенным князем, возможно предводителем дружины" [12, с. 246].

Вядомы расійскі вучаны, акадэмік Б. А. Рыбакоў:

"Подтверждением тех новшеств, которые происходили накануне образования Киевской Руси, является археологический комплекс с. Хотомель <....>.

Там, посреди обширного селища VIII-IX вв. возвышается небольшое городище с поставленными по кругу хоромами внутри его укреплений. Здесь нет еще богатого боярского дома, все постройки скромны и однородны, но они уже несколько выделились из ряда обычных построек. На этом городище найдено много предметов вооружения и богатых серебряных украшений. От такого дружинного поселка, занявшего срединное положение в общине и обладающего возможностями господства надней, оставался oдин шаг до феодального замка, до укрепленного боярского двора, уже осуществлявшего это господство.

Многогранный и сложный процесс распада родовых связей не ослаблял, а укреплял взаимоотношения между мирами и делал все более прочной и реальной власть племенных князей. Создавались возможности для объединения отдельных племен в союзы, достигавшие иногда значительных размеров и силы" [11].

В. Я. Шамбараў:

"Существовали [у старажытных славян. - К.Р., Ф.К.] многочисленные святилища, ряд которых имел общественное значение. <....> религиозные центры в Южной Прибалтике, Богемии, Ромове <....> на Волыни, под Киевом в "Божьих лесах", в Суроже и Новгороде. <....> Крупное святилище обнаружено в г. Хотомель на р. Горынь" [14].

І яшчэ адзін даследчык:

"В связи с развитием пашенного земледелия славяне покидали укрепленные поселки - городища - и переселялись ближе к пашне в новые, неукрепленные поселки - селища. Городища в это время меняют свой характер. Они становились убежищами от военных нападений, местом проведения народных собраний. Некоторые городища становились центрами обмена, здесь же совершались и религиозные обряды. С течением времени на городищах поселялись выделявшиеся из общей массы населения господствующие элементы - знать, воины, <....> иногда вместе с ними и ремесленники. Примером подобного городища, типичного для периода становления классового общества, может служить городище Хотомель в Столинском районе. Это городище находилось в центре значительного селища" [13].

Як адзначалася, Хотамель з'яўляўся протагорадам з канца VII да другой паловы IХ стст. Прыводзім спіс тых усходнеславянскіх протагарадоў, якія існавалі ў VIII ст., г.зн. у час росквіту Хотамеля [6, c. 17-19; 7, с. 9-10]:

  1. Кіеў; з'яўляўся протагорадам з канца V да рубяжа VIII-IХ стст.
  2. Пастырскае; у Чаркаскай вобласці (Украіна), VI-VIII стст.
  3. Полацк; у VIII ст. з'яўляўся протагорадам.
  4. Ізборск на Пскоўшчыне; узнік на рубяжы VII-VIII стст.
  5. Старая Ладага; узнікла ў VIII ст.
  6. Дабрынінскае гарадзішча на Букавіне (VIII-IХ стст.)

Гарадзішча Зімна, размешчанае непадалёк Уладзіміра-Валынскага, існавала ў VI - першай палове VII стст. Разгромлена аварамі ў сярэдзіне VII ст., да пераўтварэння Хотамеля ў протагорад.

Шэраг усходнеславянскіх протагарадоў узнікл пазней.

Важным атрыбутам старадаўніх населеных пунктаў з'яўляюцца іх гаворкі. Традыцыйная гаворка вёскі Хотамель, як паказвае прыведзены ніжэй матэрыял, адносіцца да беражноўскіх гаворак. Да гэтай дыялектнай адзінкі адносяцца гаворкі вёсак Беражное, Альпень, Атвержычы, Белавуша, Дубенец, Лісічыцы, Манькавічы, Хотамель.

Прыводзім некалькі тэкстаў на традыцыйнай гаворцы вёскі Хотамель. Інфарматар: Масалай Марыя Пятроўна, карэнная жыхарка вёскі Хотамель, 1929 года нараджэння; адукацыя - тры класы польскай школы. Запісаў на магнітафонную стужку і расшыфраваў адзін з аўтараў (К.Ф. Руц). Запісана ў жніўні 2009 г.

Заўвага: Мяккія зычныя [т], [д] у хотамельскай гаворцы часта вымаўляюцца з прыгукамі, г. зн. як [тц] і [дз].

Пра надвор'е

Ой, бýде дошч, грóза бýде. Прыпéкае, дóбрэ прыпéкае.

Пра прадзенне і ткацтва

С сáмого начáла напрэдóм, потóм бэрóм такíе клýбы, качáем ніткí в вузелóчок. А дáле бэрóм ужэ' на стéну, такá сновáчка éстя, дірочкí, да ты'е ніткí снуё'м. Могý в дéсять, дванáццать, п'ять, шэсть. Да в гэ'тэ воротíло - у мэнé на горэ' воротíло е да стаў. Да бэрэмó обов'ё'м ёгó шчэ екóй мукóй (пасыпалі мукой), шчоб льга булó ткать, да вжэ тком. Я ж вам роскáзваю. Отакá булá нáша хвáбрыка одéжы. По домáм хвáбрыка в кáждого своя' булá. Да шчэ й багáто коб булó, багáто, мнóго э'то булó, не то шо. От дóбра хозя'йка, бач ка шчо напрáла: шэсть полóтен, вóсім. Як дóбры хозя'йін, то э'то есть хозя'йін, мужы'к дóбры. От ка д'бры чоловéк у еé, бач кáжэ екí, не проп'é, не прокýрыть, не загýбіть. Рабóтае, старáецца, дéті годýе, шкодýе.

Пра сваё жыццё

Я проважáла свогó мýжа в áрмію ў сóрок вóсьмом годý. Семнáццать гот мне булó, то я ёгó проважáла в áрмію, а сейчáс вжэ в могíлі -- немá нікóго. Жывý однá, як той столб.

Я ж не могý заéхаті, коб э'то, немá ж комý, шоб тáмэ хто про мэнé сказáв томý Демкý в Стóліні в райсполкóмі. Обэшчáлі мне новý хáту купíть. Там жэш столь огінáецца, от екá бýра. Немá помóчніка. Прэтседáтель кáжэ, шо кры'зіс, да грóшы не даю'ть, а я кажý, тож тры гóды кры'зіс не буў, а вжэ ш зáрэ трэ'йті гот йде. Сто хат у Хóтомлі продавáлосо. Я пойдý, покíну брáта больнóго, братíху больнýю да я пойдý, да бýду плáкаті ў той хáті, шо ў Рублé. Шо воны' нéку хáту нашлí - ніхтó там не жывэ'. А гэ'тты хотéлі купíть, у Хóтомлі, у Хóтомлі мо п'ять хат дівíліса, то все не такáя, не гэ'такая, ім не нрáвіцца. Коб я зáвтра вмэрлá, то вжэ й чэпухá. У мэнé осё' кóле хáты е тры'ццать сóток землé. Булá й корóва, булí й свíнне, булí й теля'та, булí й порося'та. Продавáла да назбірáла грóшэй на кнíжку, да й пропáлі грошы. Хозя'ін éздіў колхóзным конéм. Збірáла, збірáла грóшы, а потóм пропáлі, згорэ'лі. Купíла б хáту онё'. Шо я получáю, я нічóго не получáю. я получáю двэ'сті п'яттеся'т ты'сяч пэ'нсіі. Двэ'сті двáццать ты'сяч я недáвно получы'ла, бо я болéла. У молоды'х годáх булá на грýпі чоты'ры гóды, вторá грýпа булý, п'ять гот на спрáвках. Нéкіе докумэ'нты згорэ'лі в Рублé, да вы'вэрнулі на ты'е докумэ'нты, да п'ятн?ццать гот на пэ'нсію стáжу пропáло. П'ятнáццать гот я робíла, а немá. Нáда в суд подавáть. А кудá подавáть? Немá когó подавáть. Потомý шо воны' откáзваюцца, шо в тэ врэ'м'е за стаж не шчытáлі й грýпу інвалíда й спрáвкі. А Зы'нчына Мáня век булá на спрáвках. Вонá получáла грóшы такíе, як я. Одномý е, а другóму немá. Шо ш ты зрóбіш? Алé ш я вжэ по гэ'тых грошáх не плáчу, мне коб... чэпухá. Глáвнэ, шоб на гóлову не теклó. Да шоб не лёг спать, да не дýмав, шо вéтёр бýрыть да хáта впадé. Гэ'то глáвнэ. Не найдéш, не найдéш такíх людéй, немá комý <...>

Ай, дéтятко, я жылá пры Пóльшчы, то я булá малá детíна. Я, як той кáжэ, шэсть годкóў мáла. Я бéгала в школу пóльскую самá по собé так. Забэгý, а мэнé не прымáлі, бо шчэ малолéтка. А я стáну кóло дьвэрэ'й дэй кажý: "А я всё-всё понімáю, шчо вы говóрыте". А воны' рогóчуть да вжэ прымáють мэнé. На бáтька кáжуть: "Держы' свою' дéвочку". А вон кáжэ: "Нáшчо ее держáть, як вонá хóчэ в шкóлу". Мой бáтько пры Пóльшчы мóцно буў рáнены, ў кóлішнюю войнý, у цáрскую, за Лéніна. Э'то кóліся. Вон буў рáнены, шо гэ'тты булó две дíркі в грудя'х, а рýкі булí погнýтые, повыры'ванные, все вы'рванные оскóламі булí. Вон получáв пры Пóльшчы сто злóтых. Э'то корóва, любáя корóва за э'тые грóшы выхóділа. Поля'кі платíлі, а прышлí рýскіе - да не далí. А вон жэ за іх воёвáў <...> Вжэ в тры'ццать дев'я'том годý, мóто, началáса войнá. Нéмэц пошóў на Росéю, я вжэ в шкóлу не ходíла.

Пра сваякоў

Брáтова дочкá - плем'я'нніца. Е два сыны' в брáта, жывуýть у Горы'ні, плем'я'ннікі. Э'то еé браты'. У мэнé éстя плем'я'ннікі в Амэ'рыцы. Брат у воéннэ врэ'м'я буў у Гэрмáніі, а з Гэрмáніі отпрáвілі в Амэ'рыку. Сестрá, мэ'нша за мэнé, забрáлі рáзом з брáтом у Гэрмáнію. Вэсь Хóтомэль вы'вэзлі. Там, як войнá вжэ кóнчыласа, то еé солдáт англíскі покохáў еé да забрáў за жóнку, да й в Áнглію пов'ё'з. Да там вонá жылá всё врэ'м'е, то óто (гаворыцца пра прыблізную колькасць гадоў) годóў тры назáт прыежáў еé сын сюды' до нас, плем'я'ннік мой. З жóнкою, дочкóю. Да й гэ'то хотéў прыéхать, алé дочкá зáмуш ідé, да не (не атрымліваецца прыехаць) попáдае ёмý. Так вот, у мэнé плем'я'нікоў хватáе за гранíцой. Ты'е амэрыкáнскіе не пóмнять мэнé, воны' не знáють, а гэ'тые, то англíскіе, то пóмнять. А я онó іх по пíсьмам знáю.

Літаратура

  1. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск, 1993.
  2. Баран В.Д. Ранні слов'яни між Дністром і Прип'яттю. Київ, 1972.
  3. Вярэніч В.Л. Палескі архіў. Лінгвістычныя, этнаграфічныя і гістарычныя матэрыялы. Мінск, 2009.
  4. Древняя Русь. Город, замок, село (серия - "Археология СССР"). Москва, 1985.
  5. Климчук Ф.Д. "Желтые волосы" и этногенез (у гэтым выданні).
  6. Климчук Ф.Д. Некоторые дискуссионные вопросы средневековой истории Надъясельдья и Погорынья // PALAEOSLAVICA, XII / 2004. NO 2. Cambridge - Massachusetts [USA].
  7. Климчук Ф.Д. Очерк древней и средневековой истории Пинщины // Гістарычная Брама: гісторыя і культура Палесся. 2009. № 1 (24). С. 3-23.
  8. Кухаренко Ю.В. Средневековые памятники Полесья / Свод археологических источников. Выпуск Е1-57 (серия - "Археология СССР"). Москва, 1961.
  9. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Столінскага раёна. Мінск, 2003.
  10. Республика Беларусь. Брестская область. Общегеографический атлас. Минск, 2003.
  11. Рыбаков Б.А. Первые века русской истории (2/5). Первые свидетельства о государстве Руси [Сайт: http://kirsoft.com.ru/freedom/KSNews_597.htm Прагляд 19.05.2010].
  12. Седов В.В. Восточные славяне в VI-XIII вв. (серия - "Археология СССР"). Москва, 1982.
  13. Стоянка первобытного человека. Разделы: "Индивидуализация производства" и "Лесной перелог" [Сайт: http://astritus.ru/poselok(zemledelie).html (Прагляд 4.02.2010.)].
  14. Шамбаров В.Е. Беседы о Руси древнейшей. Беседа 30. "Золотой век" // "Академия Тринитаризма", Москва, 2004. [Сайт: http://www.trinitas.ru/rus/doc/0211/002a/02110056.htm Прагляд 20.05.2010].
  15. Skorowidz miejscjwości Rzeczypospolitej Polskiej, opracowany na podstawie wyników pierwszego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. Tom VIII. Województwo Poleskie. Warszawa, 1924.

Канстанцін Руц, Фёдар Клімчук

На галоўную старонку