На галоўную старонку
 


Шаноўныя сябры!

Мы рады сустрэцца з Вамі ў новым 1998-м годзе. Перш за ўсё хацелася б паведаміць , што наш дайджэст будзе выдавацца ўжо часцей - раз у два месяцы. І мы, як і раней, зацікаўлены ў Вашых матэр'ялах, прапановах, ідэях. Звязацца з намі, а таксама заказаць нумары "Гістарычнай брамы" можна па кантактных тэлефонах, надрукаваных на апошняй старонцы.

Што тычыцца сённяшняга нумара, то ў ім мы вырашылі змясціць шэраг артыкулаў з газеты "Наша ніва" за 1910-1912 гг., якія маюць дачыненне да нашага рэгіёна. Большасць з іх напісаная чалавекам, які падпісваўся "Дзед Міхась", "Стары дзед Міхась" альбо проста "Міхась". Бясспрэчна, гэта быў добра адукаваны чалавек і ўсе няшчасці беларусаў бачыў у недахопе, ці нават, адсутнасці адукацыі. Думаецца, з гэтых старых газетных заметак цікава будзе даведацца аб жыцці нашых продкаў на пачатку XX стагоддзя. Тым больш, што некаторыя тагачасныя праблемы і пытанні застаюцца актуальнымі і на сённяшні дзень.

Акрамя гэтага мы працягваем серыю публікацый пра картэзіянскі кляштар у Бярозе. Сёння яна прадстаўлена даследаваннямі А.Д.Квітніцкай, а таксама Генрыка Гзэлы, які знайшоў і зрабіў вядомым свету старажытны манастырскі манускрыпт. Цікавым будзе пагледзець на жыццё кляштара і вачыма яго сучасніка - Ю.У.Нямцэвіча, які наведаў нашыя мясціны аж у 1819 годзе. Напрыканцы яшчэ хачу выказаць удзячнасць настаўніку гісторыі з Сяльца Пейгану М.А. за яго даследаванне аб рэлігійным жыццІ свайго сяла.

Мікалай Сінкевіч

На галоўную старонку