Кунтыш Света, в. Новая Мыш, Баранавіцкі р-н

Гісторыя Новай Мышы

Не шмат у Беларусі вёсак, такіх багатых на гісторыю, як Новая Мыш. Тут на кожным кроку можна ўбачыць памяць вякоў. У вёсцы Новая Мыш ёсць што паглядзець,ёсць што пачуць.

У Новай Мышы быў пабудаваны замак, але 26 мая 1581 года замак нехта запаліў і ён вельмі хутка згарэў. Замак быў пабудавана адразу пасля таго, як Я. Хадкевіч займеў Мыш. Пасля смерці Я. Хадкевіча ў 1579 годзе Мыш пераходзіць да яго сына Яна Караля Хадкевіча. Ён будуе ў мястэчку школу для дзяцей.

У пачатку 50-х гадоў Мыш належыць Казіміру Ляону Сапегу, падканцлеру ВКЛ, які ў 1641 годзе будуе тут драўляны касцёл. Існуе легенда. Жонка К. Сапегі выйшла аднойчы на прагулку на край лесу, які акружаў мястэчка. Раптам з яго выбягла мядзведзіца і, раз'юшаная, паднялася на заднія лапы, а потым ізноў накіравалася ў лес. У знак цудоўнага пазбаўлення ад смерці, падканцлерша ўпрасіла мужа, каб ён на гэтым месцы пабудаваў касцёл.

У канцы другога дзесяцігоддзя Новамышанскі маёнтак увайшоў у склад уладанняў аднаго з буйнейшых землеўладальнікаў Беларусі Яўстафія Сапегі. За ўдзел у антырускім паўстанні 1831 года Я. Сапега быў пазбаўлены зямельнага ўладання Новай Мышы. Народнае вучылішча ў Новай Мышы пачало працаваць у пачатку 70-х гадоў. Недалёка ад Новай Мышы ў сувязі з будаўніцтвам чыгункі ўзнік буйны пасёлак. Ён атрымаў назву Развадова. Потым узнік яшчэ адзін пасёлак і мястэчка атрымала назву Баранавічы. У 1931 годзе ў Новай Мышы адбылася першамайская дэманстрацыя. У ёй прыняло ўдзел болей за 40 чалавек. Прыехала паліцыя, якая пачала разганяць дэманстрантаў, але моладзь аказала ёй супраціў.

Легенда пра паходжанне
назвы в. Коўшава Мінскага раёна

Гэта было вельмі даўно. На самотным пагорку пасяліўся адзін былы прыгонны. Ён збег, бо не вытрымаў здзекаў пана. На людзі не паказваўся. Акрамя палявання займаўся выразаннем з кляновых і асінавых калодачак розных рэчаў. Лепш за ўсё яму ўдаваліся коўшыкі. І вось аднойчы пускае ён па вадзе цудоўны коўшык - лодачку. Гэты коўшык вылавіла дзяўчына, якая ў гэты момант паласкала ў рэчцы бялізну. Кінула дзяўчына бялізну паласкаць і пайшла ўверх па рэчцы, шукаць, хто ж гэта ёй такі падарунак паслаў. Настойлівай была дзяўчына і дайшла да вялікага дрэва, на якім сядзеў хлопец. Яны закахаліся і неўзабаве пажаніліся. На адным толькі настойваў каўшар: жыць не ў вёсцы, а на яго гары. Каўшар хутка праславіўся ў акрузе як лепшы майстра. Нікому ён не называў свайго імя і далі яму людзі мянушку Каўшар, а потым і вёску назвалі Коўшава.