Расказваюць жыхары Спорава
З матэрыялаў экспедыцыі 1974 г. пад кіраўніцтвам М.І. Талстога (праўнука Л.М.Талстога), апублікаваных у "Полесском этнолингвистическом сборнике". М., 1983. С. 121, 125, 129, 148, 149.
Пра дамавіка
В нас гово'рать, шчо есть домову'й в ко'жнуй ха'ты. Вун, гэ'той ву'жык, вужы'шка в ко'жнуй ха'ты. То не'которы й ба'чать. Я одного' го'да то'жэ ба'чыла в сэбэ' в ха'ты, ага'. І вун схава'ецца ні'дэ, вун, рі'дко колы' ёго' поба'чыш, оно' ді'ты. І в нас гово'рать: такы'йі домовы'йі, йіх па'рочка за'вшэ жывэ'. В нас гово'рать: як ёго' заб'е'ш в ха'ты, в дому', то вжэ тобі' бу'дэ нычо'го, пло'хо в дому' бу'дэ. І вжэ ёго' хто й поба'чыть, то в нас ёго', хто зна'е, шо то такы'й, то вжэ ёго' ны б'е, не. Вун сам сэбі' ні'дэ пу'йдэ і схава'ецца. А раз мы в Марковы'чах бра'лы я'годы, то пра'мо пры'дэ, ля, в ха'ту, налле' хазя'йка та'я кы'слого молока' в мы'сочку і йіх штук з два-тры пры'дэ йі'сты. То мы раз прыхо'дымо с тэ'ю хазя'йкою з ягу'д, з лі'су - аж лэжы'ть дві шту'кы скру'чоных такы'х - вужи'. Вона йіх взяла' вы'кынула да й воны' нэ чэпы'лы. Налыла' молока' йім ква'шоного, воны' пойі'лы і пошлы'.
Пра ліхую сілу
От я йі'ду ло'дкою, дывлю'сь - кай вэсла' дітя'тко такэ'е малэ'нькэ, го'лэнькэ. Я пхнусь і воно' йдэ, я пхнусь в воді' і воно' йдэ, тэ'е дітя'тко. Так, мо'жэ два кіломэ'тры воно' йшло. Гэто я в'йі'хав в ліс кана'лом. А подйі'хав - такі'й корч. В Роздё'рах гэ'то. В Роздё'ры в'йі'хав і ужэ' пыд той корч увлі'зло тэ'е дітя'тко, у той корч, да пошло' вы'хром, да пошло' шумлячы'. Нэма' ужэ' того' дітя'та. Загы'нуло. Алэ' вы'хор такы'й с того' дітя'та, с тэйі воды'! Вода' вго'ру ізняла'сь да у той корч. І пошло', шумлячы', лі'сом, і вжэ бульш ныц ны ба'чыв. Ну, гэ'тэ, гово'рать, гэ'тэ, вжэ чорт. Вун шу'тыть. Йі'хав, йі'хав, по'слі ужэ забра'всь да й полэті'в.
Пра нябожчыка-вядзьмара
Тоды' булы' ку'рны хаты'. Ны такы'йі дома', як тэпэ'р, а ку'рны. І там, дэ піч, там такэ'е за'ткало було', кэб дым выхо'дыв. За'ткало - ды'рка була' навылё'т. І вун ту'ю ды'рку возьмэ' да проб'е' той відьма'р, проб'е', вы'кынэ ла'тку ту'ю і дра'жныцца проз тую ды'рку з дітьмы'. Вун в Спо'рув прыхо'дыв. А старыкы' ба'чылы знов, як вун чэ'рэз о'зэро ідэ'. Вода', а вун в таку'ю колюбі'ль сады'цца, і як ідэ', то но вода' вго'ру стовпо'м лэты'ть. І в Спо'ров альбо' с Спо'рова туды', в Коко'рыцу. А вжэ як закля'тіе зробы'в ёму' ба'тюшка, то вжэ всё прэкраты'лось. Это муй дід поко'йнік роска'звав і говоры'в, шо то і'стінна пра'вда.
Пра шведаў
Тут у нас называ'ють одны'х Швэ'дамы, одну' сэмню'. А по яку'й прычы'ны называ'ють Швэ'дамы - э'то, зна'чыть, було' так. Як у лі'сы булы', так розве'дку пуска'лы, дэ швэ'ды, шо воны' ро'блять. Лю'ды ходы'лы в розве'дку, а швэд туды' ны муг зайты', бо боло'то такэ', ныпрысту'пнэ мі'сцэ. То ны було' ны хлі'ба, ны со'лы, алэ' прожылы' лю'ды за ры'бою. Ры'бы мно'го було'. Ры'бу э'ту ловы'лы, да сушы'лы, да товклы', на зы'му запа'свалы, запа'сы робы'лы. Так і прожылы'. Алэ' тоды' ма'ло було' людэ'й ў сэлі'. Э'то мні дід роска'звав, шо ёму' ба'ба роска'звала, шо пусты'лы розве'дку, бой ішо'в. Э'то тут с сэла' на'шого, то Ба'бынка зовэ'цца за сэло'м. А там, на тум бо'ци о'зэра, швэд був, як отступа'в. Там поля'нка, называ'ецца Пісо'чнэ, і артіле'рыя ру'ска бы'ла туда' у швэ'да. А швэд стуль у на'шых быв, а по'тум ўжэ тішына' ста'ла. Як ста'ла тішына', то оды'н ужэ' ныжона'тый кавале'р пойі'хав у розве'дку. Пошо'в в розве'дку і вун на ту'ю Ба'бынку зайшо'в, дэ то стрэля'лы. Зайшо'в, а там ліс був. Тэпэ'р то вжэ ныма' лі'су, а то ліс був в то'е врэ'мне. І ба'чыть вун: йі'дэ швэд. Як йі'дэ швэд, так вун скорэ'й на хвойі'ну і у голле', і прытайі'всь. Прытайі'всь і, зна'чыть, шо получа'ецца. Ба'чыть вун, шо то ны мужчы'на, алэ' жэ'ншчына, ба'ба А ору'жые пові'сыла на тум, на суку', на ту'ю хвойі'ну, дэ вун сэды'ть. Вун ду'мае: стой! Я тэпэ'р жэ тэбэ' ны бу'ду боя'тысь. То ж ба'ба! Вун, зна'чыть, зла'зыть і за то'е ору'жые вжэ: "Ру'кі вверх!" Шо ж, вжэ в ейі' ору'жыя ныма'. А вона' була' на коні', вэрхо'м на коні' була'. І вона' по-ру'скі ёму' заговоры'ла: "Слу'шай, не убіва'й меня'. Е'слі, - гово'рыть, - не жэна'т, то бу'ду ве'рна жэна', а е'слі жэна'т, бу'ду слуга'". І вун э'того коня' забрав' і ейі' повів' туды' в свуй ла'гер. А вун йійі' вжэ полюбы'в. Вона' красі'ва була'. Ка'жэ: "Я йійі' за жу'нку сэбі' взяв і всё". І от я пыта'в ді'да, чому' йіх, гэ'ту сэмню', называ'ють Швэ'дамы, то от вун росказа'в.
Падрыхтаваў Фёдар Клімчук
Талстой Мікіта Ільіч (1923-1996)
Выдатны рускі філолаг-славіст, акадэмік. У сваіх працах шырока выкарыстоўваў палескі моўны і этнаграфічны матэрыял. У 1962-65, 1974-81 гг. ён узначальваў экспедыцыі па вывучэнні гаворак і традыцыйнай духоўнай культуры Палесся. Рэдактар і сааўтар зборнікаў "Лексіка Палесся: Матэрыялы для палескага дыялектнага слоўніка" і "Палессе: Лінгвістыка, археалогія, тапаніміка." (абодва 1968). Адзін з вынікаў работы Палескай лінгвістычнай экспедыцыі 1962-65 гг. - манаграфія М.І. Талстога "Славянская геаграфічная тэрміналогія: Семісіялагічныя эцюды" (1969), прысвечаная параўнальнаму даследаванню славянскіх геаграфічных тэрмінаў. Матэрыял для ея сабраны ў палявых умовах (у тым ліку і на Палессі), а потым супастаўлены з рукапіснымі і друкаванымі крыніцамі па геаграфічнай тэрміналогіі славянскіх моў. Прааналізаваўшы вялікі фактычны матэрыял, М.І. Талстой прыйшоў да высновы, што палеская геаграфічная тэрміналогія блізкая да праславянскай не толькі складам лексем, а і семантыкай тэрмінаў, што ён вытлумачыў блізкасцю да славянскай прарадзімы і некаторай архаічнасцю палескіх дыялектаў. На аснове атрыманых даных у гэтай і іншых працах М.І. Талстой пацвердзіў думку некаторых археолагаў, этнографаў і лінгвістаў, якія лічаць Прыпяцкае Палессе зонай першапачатковага пашырэння славянства на больш вялікія тэрыторыі.
|