Паўлюк Багрым i Тарас Шаўчэнка:
хто ў каго пераймаў?
Успомнiм першыя радкi вядомай элегii, з якой прынята пачынаць беларускую лiтаратуру XIX стагоддзя:
Зайграй, зайграй, хлопча малы,
I ў скрыпачкi, i ў цымбалы,
А я зайграю ў дуду,
Бо ў Крошыне жыць не буду.
Як гаворыцца ў ананiмнай кнiзе (аўтарства якой сёння прыпiсваецца былому польскаму капiтану Iгнацы Яцкоўскаму) "Аповесць з майго часу, цi Лiтоўскiя прыгоды", гэтую элегiю напiсаў "хлопчык, якi меў усяго дзесятак з нечым год", - Пётрак з Крошына, такім ён увайшоў i ў артыкулы Максiма Багдановiча, але з цягам часу Пётрака "перарабiлi" ў 16-гадовага юнака Паўлюка Багрыма i "стварылі" яму трагiчна-гаротную бiяграфiю. Як паказалi знойдзеныя дакументы ў ХХ стагоддзi - гэта была фальсiфiкацыя, мiстыфiкацыя i мiфалагiзацыя спецыяльна прыдуманага паэта-парабка з народа.
Але вернемся да верша "Зайграй, зайграй, хлопчэ малы...". Вельмi падобныя радкi ёсць i ў вершы Тараса Шаўчэнкi, напiсаным iм у другой палове 1848 года на аддалённым аральскiм востраве Кос-Арале:
Зайграй менi, дуднiку,
На дуду,
Нехай сває лишенько
Забуду.
Яўна адзiн з аўтараў iмiтаваў другога. Магчымасць таго, што ў глухой ссылцы Шаўчэнка змог нейкiм чынам пазнаёмiцца з беларускiм вершам, - з’ява неверагодная. Для цiкаўных адзначым: "Аповесць з майго часу, цi Лiтоўскiя прыгоды" з’явiлася спачатку ў друку ў 1854 годзе (Лондан), а потым была перавыдадзена ў 1858 годзе (Познань). Гiстарычныя дакументы i лiтаратура да 1854 года нiчога не гавораць аб нейкiм хаджэннi ў народзе верша "Зайграй, зайграй, хлопчэ малы...". Архіўныя крыніцы сведчаць, што, акрамя варыянта верша Я. Баршчэўскага "Rozmowa ch?op?w", Павел Багрым iншых вершаў нiдзе не чытаў.
Хопiць усiм нам жыць аднымі пачуццямі; звярнуцца патрэбна да аналiзу і здаровага сэнсу, каб прызнаць, што не мог такі верш стварыць 15-16-гадовы (у кнiзе - Пётрак, "хлопчык, якi меў усяго дзесятак з нечым год") малаадукаваны вучань (пра невялiкiя поспехi ў навучанні П. Багрыма сведчыў на следстве адзiн з яго настаўнiкаў Мацей Парфiновiч, пра тое ж гаварылi i iншыя, што ён, так i не адолеў у школцы нават алфабэт: "слуга кс. пробоща Павел Багрим, хотя и учился вначале литерам в школе, но выучился грамоте в плебании"). I вось яшчэ адзiн дзiвосны парадокс: "граматны" "паэт" П. Багрым не здолеў напiсаць нiводнай самастойнай паперы нiводнаму следчаму - нi дырэктару школ Гродзенскай губернi Брадоўскаму, нi брату Марылi Верашчакi - Путкамер Мiхалу Верашчаку, нi яшчэ двум iх памочнікам. Здзіўляе, што той жа вясковы юнак напiсаў i запiсаў такi сталы верш поўны шаўчэнкаўскiх тэм i iнтанацый, пры гэтым на мове, для якой яшчэ не была распрацавана граматыка.
Найбольш магчымым аўтарам згаданага верша, на наш поглад, з’яўляецца польскi i беларускi паэт Ул. Сыракомля (Л. Кандратовiч), творчасць якога ўвабрала ў сябе магутную моц вялiкага Кабзара. Цi не пра тое гаворыць i вядомы яго верш "Сельскi музыка"?
Аляксандр Iльін
Мiхась Малiноўскi
|