Выбраныя артыкулы з газеты "Наша Ніва" за 1910-1912 гг.
Заканчэнне. Пачатак у № 1 за 1998 г.
З нашаго жыцьця Эміграція у Амэрыку
Цяжкая доля і цемната гоніць нашаго беларуса ў чужую старонку, гдзе ён стараецца зарабіць грашака на сваю патрэбу, бо ў нашай старонцы, праўду сказаўшы, каб хацеў, нігдзе не заробіш асьмака. Бывала, ў старые гады, лет таму 30-40, калі ў нас усё было танна, ніхто ня рупіўся на чужую старану; жылося ў нас, ні саўсім блага. Цяпер так стала трудна зарабіць грашака, што рад, чы ня рад, кідай гаспадарку, сямью і ўцекай ў Амэрыку. А ў Амэрыцы, як гавораць, чэлавек вольны; ён там роўны са ўсімі, ніхто у яго не пытае пашпарту і з ім абходзяцца, як с чэлавекам роўным сабе. Ось цяперыка нашы беларусы хвалею хлынулі ў Амэрыку. Адзін свяшчэнік мне гаварыў, што з аднаго прыходу, ў которым было парахвіян 8 тысяч, цяпер асталося 6 тысяч трыста душ. Уся маладзеж, нават і дзеўчаты выежджаюць ў заморскую старану - Амэрыку. Цяперыка я раскажу, як яны туды едуць. У кожным мястэчку ёсьціка патэнтаваннные і тайные агенты, што атпраўляюць людзей ў Амэрыку. Ось да іх то, хто хочэ ехаць, звертаецца. Патэнтаваны агент за 200 руб. саглашаецца па загранічнаму пашпарту даставіць чэлавека у Амэрыку, ён ужо і пашпарт выстараецца, а калі німа грошы, то і пажычыць на вэксэль за 36 прац. Прыехаўшы у Амэрыку, канешне трэба мець на першы пачатак 50 руб. і каго небудзь знаёмаго, чы сваяка, штобы заручыўся і прыняў да сябе. Але гэта ешчэ ня ўсё. На прыстані дахтары шчыльна рэвідуюць эмігранта, каб ён быў здаровыі моцны да работы, а то с карабля яго ня выпусцяць. Перэпрашаю дарагога чытача, што я ня ўспомніў ешчэ аднаго важнаго варунку. Калі чэлавек задумаў ехаць у Амэрыку, ён ешчэ павінен пайсці да дохтара, чы да хвейчара, каб яго агледзіў, чы німа якой цяжкой хваробы - сухот, трахомы. К стыду сказаць у гэтых дахтароў і хвейчароў кожны чэлавек, што хочэ ехаці у Амэрыку, у іх хворы, хоць ён здоровы, як дуб. У аднаго знаходзяць сухоты, у другога трахому і лечаць іх, за што бяруць ні мала грошы руб. 10-15 за колькі дзён лекоў. Падумайце, чытычу, чы можна за 3-4 дні вылечыць ад сухот, чы ад трахомы? Гэта ешчэ ні ўся беда. Перад морам, як маюць садзіцца на карабель, на прыстані эмігрантоў аглядаюць загранічные дахтары і калі знайдуць у чэлавека якую колечы хваробу, то яго не пускаюць ў Амэрыку і небарака, страціўшы німала пазычэных грошы, з пустою кішэнёю этапам варочаецца да хаты. Бывае йшчэ, і так, што патэнтаваны агент, даведаўшыся, што эмігранты за валаснымі пашпартамі паехалі ў Амэрыку, дае знаць аб гэтым паліціі і да граніцы ня пусьцяць, вернуць да хаты іх. Ні мала і так здараецца, што тайны агент ўзяўшы грошы за перавоз эмігранта у Амэрыку, прывёзшы яго за граніцу, сам ад яго уцекае і бедны чэлавек, ні знаючы чужой мовы, праблукаўшы колькі тыднёў на прыстані, прыезджае да дому. Чэшэ сабе патыліцу, што доўга ня можэ атдаць пазычэные грошы на дарогу. Расказываюць, што хто едзе па валасному пашпарту, ні мала нацерпіцца бяды у дарозі. Рускую граніцу ён пераходзіць ноччу балотам, паўзком, перэплывае рэку і прастуджываецца. Страшэньне падумаць, колькі наш беларус перэжыве бяды, пакуль да Амэрыкі даедзе. Ехаць яму з загранічным пашпартам німа вылічэня, бо з яго за кожны рок прасрочэнаго пашпарту, як ён вернецца да хаты, бярэ кожна па 30 руб., бо бачыце выдаюцца пашпарты ўсяго на паўгода. "Як ня кінь, - ўсюды клін", - гаворыць пагаворка. Жыць ў дома цяжка і паехаць заграніцу, каб зарабіць грошы ня можна. Прыходзіцца паміраць доўгаю смерцьцю. Грошы з Амэрыкі да нас шлюць многа і памешчаюць іх у зберэгацельные кассы. Значыць, для нашаго царства эміграція ў Амэрыку карысна. Нам здаецца, што тых эмігрантоў, каторые высылаюць шмат грошы да дому, варта было-бы надгараджываць чым колечы і пазволіць туды ехаць без пашпарту, як ў другіх царствах. Гэтым спосабам, павялічыўся-б прыток грошы у Расею, народ прывучыўся-б к эконамічнаму жыцьцю і ашчаднасьці.
* * *
З Гродзеншчыны
Перад выбарамі у першую Думу кожны цікавіўся, нават і вясковые бабы аб ей гаварылі і ждалі ад яе палешпэньня жыцьця; другой гэтак сама цікавіліся, у трэцюю Думу ужо страцілі веру, а аб чацьвёртай Думе ніхто ужо не цікавіцца і не гаворыць. Усё замёрла і застыгла. Наш гарапашнік мужык ано патыліцу скрабе і ўздыхае. Яму ведама доля першых двох Дум і карысць Трэцяй Думы. Хаця ён не чытае газэт, але ён чуцьцём чуе, дзе карэнь яго нешчасьця. Ён зразумеў, што цемната усяму віной; але як яму ад цемнаты збавіцца, калі школ у нас мала. Аткрыць у вёсцы школу надта цяжка. Перш наперш трэба напісаць грамадзкі прыгавор і каб у ём было напісана, што мужыкі даюць для школы дзесяціну зямлі, стоража, апал, асьвятлене, будуць папраўляць школьны будынак і каб той прыгавор пасьведчыў земскі начальнік і заверыў, што мужыкі не маюць заработкоў, малазямельные, тагды вучэбнае начальства, пасьля вялікай валакіты і перапіскі і калі грамадой сасчасьціцца вывезьці з лесу дрэва, аткрывае школу, а тымчасам грамада на свае грошы наймае хату. Ведама якіе у вёсках хаты: тры чатыры малых вокны, без падлогі, а укутку стаіць вялізарная печ, каторая занімае поўхаты. Гэта завецца дачасная школа, у каторую сабіраецца 50-60 дзяцей і у ей дзеці ня вучацца, а мучацца, хварэюць ад недастачы воздуха, хварэюць на вочы, а вучыцелі ў пяць-шэсць лет дастаюць сухоты, або на ўсё жыцьцё трацяць здароўе. Вось якая над людзьмі апека. Ня дзіва, што просты чэлавек ня верыць цяпер ні ва што і ва ўсім відзіць ашуканства і недбальства аб яго карысьці. Нет ведама як чацьвёртая Дума будзе рупіцца аб жыцьці бедных людзей.
Дзед Міхась
* * *
М. Здзітаво, Гродз. губ. Слонімскаго пав. Паміж селян м. Здзітова, вёскі Хрысь і Спорова шмат хто хварэе на крываўку, а у Спорове і на гарачку (тыфус). Дохтарскай помачы на мейсцы німа; самы бліжэйшы дохтар і сельская бальніца знайходзіцца за 120 вёрст, а вольны дохтар жыве за 29 вёрст. Можна зразумець, што расаднікам пошэстных хвароб служаць студні з загразненай вадой, бо кожны селянін цягае ваду сваім брудным вядром.
Стары дзед
* * *
Знашаго жыцьця Гродна
С кожным рокам надта нашых беларусоў многа выежджае ў Амэрыку. Туды іх маняць добрые заробкі і вольнае жыцьцё і, праўду сказаць, хто шануецца той шмат грошы зарабляе. Едуць туды хлопцы і жанатые, самые здаровые людзі, дзякуючы чаму плата рабочаму, парабкові ці наймітцы страшэнна у нас паднялася. Лет таму 15-20 назад наймітка брала ў рок 20-25 руб., парабак 30-35, цяпер наймітцы трэба даць 50-60 руб., парабкаві 80-90 і свае харчы. Найці слугу надта трудна.
За мужыкамі едуць жонкі, дзеўчаты і толькі астаюцца старые, хворые ды у каго зямлі многа. На ўсё жыцьцё ні застаюцца яны у чужой старане, а варочаюцца да сваей роднай хаты і хто грошы зарабіў, той аддае на палепшэне гаспадаркі, але такіх мала. Дзевяць дзесятых прапіваюць свае грошы і зноў уцекаюць ў Амэрыку. У Амэрыцы яны вольные, ні кога не саромяцца і як хочуць, так і жывуць: адвыкаюць ад гаспадаркі, ад жонак, дзяцей. Грошэй ня даражаць і не знаюць на што іх упатрэбіць. А ўсё гэта ад таго, што яны цёмные, ня ведаюць, якій даць абарот грошам, як з іх атрымаць карысць. Бывала селянін рубля мае ў кішэні на сваю патрэбу, а цяпер, бывае, прывязе з Амэрыкі тысячу. Куды іх дзець? Ну, давай іх прапіваць. Глядзіш, за поўроку ні аднаго гроша німа. За тые часы, як ён быў ў Амэрыцы, гаспадарка абсунулася і збяднела. Гаспадар-амэрыканец зрабіўся хуліганам, гультаём, лежабокам, пьяніцаю. Недарма гавораць, што з амэрыканца німа гаспадара, семяніна. Цяпер мяне спытаюцца, што трэба зрабіць, каб наш беларус быў чэлавекам, каб ён умеў шанаваць сябе, сваё дабро і каб з ўсяго умеў разумна карыставаць. На гэта я скажу вось што: навука. У навуцы ўся сіла. Яна дае багацтва, самопазнаньне. Наш край ні так бедзен, каб мы за морамі, у чужой старане, шукалі шчасьця. Калісьціка тамтэйшые амэраканцы былі бедные, пакуль не прыехалі да іх вучоные эўрапейцы і не аткрылі багацтва. У нас ёсьціка не мала багацтва, але німа навукі, грамадзянскай сьвядомасьці, ініцьятывы, без чаго ўсё сьпіць. Загляніце ў хату, на падвор, хлеў, клуню беларуса, зайдзіце на яго поле, ўсюды вас спаткае некультурнасць, бедната. Хата цёмная, сьмярдзючая, чорная, цесная, гразная, на дварэ гной, балота, нечыстата, скаціна мізэрная, дробная і маламалочная, у полі жыта благое, дзеці яго аборваны, блядые, каўтунястые з баязлівым поглядам. Яда яго - чорный хлеб і бульба. Вечны у яго пост і сьвят многа.
Заканчываючы сваю скромную стацьцю, мы не трацім надзеі, што і у нашае аконцэ зыйдзе сонцэ, як гаворыць пагаворка, што і наш беларус прасвятлее, скіне з сябе аковы цемнаты і скажэ: я челавек - беларус.
Дзед Міхась
* * *
Палажэньня нашаго хлебароба многа залежыць ад прыродных варункоў. Напрыклад леташняе лета у нас было мокрае, часта ў часе сенакоса і жніў падаў дождж, каторы нарабіў надта многа урону для гаспадароў. У саму касьбу ў чэрвені і ліпню бязмерна падалі дажджы. І з гэтай прычыны ня можна было загатаваць сена, а хто і загатаваў колька вазоў сена, то гнілога. Сенажаці на Палессі і у Кобрынскім, Пружанскім, Брэстскім, Слонімскім паветах, дзе найбольш трымаюць для гною скаціны, ня скошэна, а калі дзе недзе стаяць стажкі, гнілога сена. Гэтым сенам корміцца скаціна. Ад Каляд яна стала ападаць на ногі і падыхаць. Цягнуць бедные людзі сваю скаціну у поле варонам і сабакам. Што далей будзе? Ешчэ далёка да вясны, і без абмылкі можна сказаць, што скаціна ўся выдохне. "Калі німа скаціны, як гаворыць наш хлебароб, то німа і хлеба". Як чэлавеку німа хлеба, то ён сім тым пракорміцца і можэ пайсці на работу, но калі німа скаціне сена, то німа горшай бяды. Кінуліся селяне купляць у жыдоў атрубы і карміць скаціну, але і гэтаго корму трудна дастаць. Згаварываюцца селяне купляць вагонамі отрубы, ды ня ведаюць, дзеіх прадаюць. Добра было-б, каб хто праз газэту "Наша Ніва" напісаў адрэс, дзе можна купіць вотрубоў.
Дзед Міхась
* * *
М. Здзітово, Гродз. губ. Двое маладых хлапцоў ноччу, выняўшы акно у свайго суседа, ўлезлі ў хату, каб украсьці там грошы. Разламалі куфэр, у каторым думалі знайсці грошы, але, не знайшоўшы грошэй, забралі вэксэлі і самі выскачылі на вуліцу. У той час вуліцай ішоў другі сусед і дагледзіў зладзеёў. На другі дзень перэтрасьлі іх і знайшлі ў іх будынках многа крадзеных рэчэй: вяровак, калёс, піл, палатна, рыддёў і др. Усё гэта кралі яны колькі гадоў падрад. Пры дазнаньні выявілося, што бацька с сынам займаліся зладзействам. Іх арыштавалі і пасадзілі у вастрог.
Стары Дзед
* * *
М. Здзітово, Гродз. губ. Слонімск. пав. З даўных часоў у нашым мястэчку хлопцы пяюць песьні, робяць карагоды на вуліцах. Нідаўна йшчэ пеялі свае родные песьні, цяперака пяюць салдацкіе і вельмі брудные, аж сорамна слухаць. Дзеўчаты толькі калі-неколі пяюць беларускіе песьні, бо і яны ужо пачалі переймаць салдацкіе. Мова нашых здзітоўцоў сярэдняя між украінскай і беларускай. Родные песьні нашы надта добрые і харошые. У гэтых песьнях чуваць уся перажытая народам цяжкая доля, благое жыцьцё; і, як запяюць дзеўчаты гэту родную сваю песьню, то яе слухаў бы ўсю ноч, бо яе злажыў народ з гаротнаго жыцьця свайго і пераліў у яе ўсю душу сваю. Пракляты хай будзе той чэлавек, каторы адрэкаецца ад свайго роднаго, ад сваёй бацькоўшчыны. Як маці адна у чэлавека, так і адна у яго бацькоўшчына. Для нас, беларусоў, наша Беларусь святая і дарагая, і мы павінны, як радзіліся, так і памерці беларусамі.
Стары Дзед
* * *
М. Здзітово, Гродз. губ. Слонімск. пав. Жыцелёў мястэчка Здзітова 14 чэрвтаня спаткало вялікае нешчасце. Паказалася на небі страшэнная хмара, падняўся вялікі вецер і выпаў град, каторы у поўгадзіны пабіў усё поле, ўсё збожжэ. Гледзючы на гэта, слёзы цякуць з вачэй, жаль агартае. За поўгадзіны прапала людская праца і надзея. Перад градам жыта і ярына былі на дзіва, і ўсе ждалі добраго ураджаю і цешыліся с сваёй працы. Цяпер усё прайшло. Ходзяць здзітоўцы па сваіх мёртвых палях, ламаюць рукі, бабы плачуць. Ніхто ні адной жмені не збярэ. Заработкоў німа і калі ня будзе са стараны падмогі, то здзітоўцам прыдзецца надта дрэнна.
Стары Дзед
|