Конкурс "Наш дом - Беларусь"
4 сакавіка 1998 года суполка Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) г. Бярозы сумесна з "Газетай для вас" абвясцілі конкурс "Наш дом - Беларусь", прысвечаны 80-м угодкам абвяшчэння 25 сакавіка 1918 г. незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).
На конкурс прыйшло шмат вершаў, на працягу паўгода яны друкаваліся ў "Газеце для вас" і, каб адзначыць, захаваць гэтую падзею, па просьбе арганізатараў было вырашана прысвяціць ўсім удзельнікам і іх творам асобны нумар "Гістарычнай брамы".
Арганізатары конкурсу выказваюць шчырую падзяку ўсім, хто прыняў у ім удзел і даслаў свае вершы: Вользе Савуцінай і Пятру Валінскаму з Івацэвіцкага раёна; Алесю Касьяновічу, Івану Лагвіновічу, Уладзіміру Еўсейчуку і Алесю Корневу з Баранавічаў; сям'і Осіпавых, Людміле Глінскай, Наталлі Шыманскай і Нарынэ Хачатуран з Бярозы.
Безумоўна, як розніўся ўзрост удзельнікаў (ад школьнікаў да людзей сталага ўзросту), так і ўзровень творчасці, якога яны на сёння ўжо здолелі дасягнуць. Аўтары паказалі сваю глыбокую любоў да бацькоўскага краю, яго цудоўнай прыроды, багатых традыцыяў, а таксама заклапочанасць лёсам Радзімы. Радуе тое, што ўдзельнікі конкурсу не засяродзіліся ў сабе, а выліваюць свае пачуцці на паперу, нясуць іх людзям.
На думку журы конкурсу лепшымі прызнаны: "Я спяшаюся дадому..." і "Хто нашу еднасць пагубіў" Алеся Корнева; "Белая Русь" Валянціны Осіпавай і малюнак Ліліі Осіпавай: вершы Пятра Валінскага; "Белы лебедзь" Алеся Касьяновіча. Але арганізатары, а таксама, спадзяемся, чытачы, удзячны ўсім удзельнікам конкурсу. Усе яны атрымалі памятныя прызы. Спецыяльным прызам адзначаныя вершы і малюнкі сямікласніцы Нарынэ Хачатуран - армянскай дзяўчынкі, для якой Беларусь стала другой Бацькаўшчынай, але яна не забылася і пра родную Арменію.
Хацелася б пажадаць аўтарам далейшага плённага працягу сваей творчасці, поспехаў у ёй і супрацоўніцтва з "Газетай для вас". Будзем спадзявацца, што агульнымі намаганнямі мы зробім НАШ ДОМ - БЕЛАРУСЬ у XXI стагоддзі надзейным, прыгожым, утульным для ўсіх яго жыхароў: што ў нашай квітнеючай, заможенай Беларусі кожны грамадзянін з гонарам зможа сказаць: "Беларусь - наша Бацькаўшчына-Маці, наш дом, наш храм".
У другой частцы нумара Вам прапануецца артыкул Міколы Жуковіча, прысвечаны 200-м угодкам з дня нараджэння нашага славутага земляка - паэта Адама Міцкевіча. Спадзяемся, што з яго Вы даведаецеся не толькі цікавае, але і нешта карыснае для сябе.
Матчыны песні
Малое акенца Курное хаты, Не бачна ў ім сонца Нават у святы.
Маці над калыскай Песню зноў спявае Аб старонцы блізкай І аб родным краі.
1. Ззяе зорка. А я не бачу; На сэрцы горка, А я не плачу.
Бяжыць жыццё - Няма прыпынку. Дай адпачыць Адну хвілінку,
На крок спыніцца Ля роднай хаты І сном забыцца, Да з'яў багатым:
Пяюць, як птушкі, Конікі скачуць, І зубр у пушчы, - А я - не бачу.
2. Дай жа, божанька, Моцны ножанькі, Каб за дзень не таміліся, Спаць позна клаліся.
Дай жа, божанька, У полі збожанька, Каб ручкі не млелі, Жаць жыта хацелі.
Дай жа, божанька. Дзянёк доўжанькі, Каб спіна, гнучыся, Да пары не змучылася.
Дай жа, божанька, Шчасце гожанька, Ласкаву песеньку Мне на ўцеханьку.
3. Рэчка-рэчанька, Аб чым ты гамоніш? Як маё сардэчанька Да сябе палоніш.
Рэчка-рэчанька, Куды мяне нясеш? Цяжка маім плечыкам - Зурчаннем песні ўцеш!
Рэчка-рэчанька, Чаму ты не спіш? Аб кім, малада дзяўчынка, Мары звонкія мніш?
Рэчка-рзчанька, Затрымайся ўзбы, Суквеццем струменьчыкаў Асвяці мне ноч.
4. На захадзе сонца Ляжыцца неба, На возера донца, У воднае срэбра.
Бягуць аблокі Па дрыготных хвалях І песцяць вока, А мне ўсё мала.
Чакаю ночы. Засне прырода, Заплюшчыць вочы Да дня ўсхода.
У ваду нырну, Паплыву па небу, Зорку зарву. Чаго больш трэба?!
5. Іду вузкай сцяжынкаю, Нікуды не звярну. Нават у неба з хмурынкаю Аніяк не зірну.
Нават у сонца гаручае Не схаваюся ў цяні. Ад крапівы калючае Ногі, быццам, у агні.
І ад горкага лёсу Цёмна стане вачам. Жыццё ляжа пакосам, - Яго людзям аддам.
Хай кароткай сцяжынкай І з крапівы пакос. З вачэй льецца слязінка. Шчасце ветрык панёс.
Плач маці
Зноў матуля кленчыць Перад абразамі. Адна, бы зязюля, Мые твар слязамі.
Што ты плачаш, маці, Над нямой калыскай. Не сыны ў хаце - У полі абеліскі.
Зніклі птушаняты, Белы ўзнялі крылы, І да роднай хаты Сцежачкі забылі.
Скрозь стаіць птушыны Гоман, няма сілы. Над усёй краінай Хаты, бы магілы.
Птушкі-словы
Дзесьці пачутае слова Удумкі птушкай тужлівай заб'ецца, У неба вольнае мкнецца ізнова, Просіць літасці ў жорсткага сэрца.
Будзе рваццада сонца, да света, Ператворыцца ў новае слова. Адпушчу я малую за гэта, Хай блукае па свеце здарова.
Нада мной птушкі-словы закружаць, Атрымаецца верш-карагод. Мо сяброў знойдуць, мо з кім падружаць, Весяліць будуць вольны народ.
|  |
Зімовая казка
Аднойчы халоднай зімою, Затрымаўшысь на крок ля акна, Быль, не казка, з'явілась прад мною - У хату мушка прасілась адна.
Зімой муху сустрэць можна зрэдку, Як вядома, зімой яны спяць. Раскажу вам усё па парадку, Каму быль гэту хочацца знаць.
Гурба снегу са стрзхі ўпала, Чорну мушку ад сну пабудзіла, Між бярвенняў та ціхенька спала, Аб вясне мары звонкія мніла.
- Што зрабілася ў свеце такое? - Мушка лапкамі вочкі пацерла. - Дзе падзелась цяпло веснавое, За акном чаму рэчка замерзла?
Што там белае ўсё за акенцам? Крылы сонца чаму мне не песціць? Чаму дзверы закрыты ў сенцы, Няма траўкі кароўкам, каб есці?
Вось Чарнушка сасакочыла з ложка, Лёгкім махам расправіла крылы, У боты новы не ўсунула ножкі, І пра цёплу кашулю забыла.
Як была, ў адной тонкай сукенцы, Глянуць выйшла, што робіцца ў свеце, Лапкай ціхенька - грук у акенца. Ёй у адказ дзьмунуў лютаўскі вецер.
Фортка ледзь перад ёй адчынілась, Ветрык муху пад пахі схапіу. Прад зімой муха ўраз апынулась, Шлях назад вецер злы ёй закрыў.
На дварэ што, малая, ты робіш? Не жадаеш чаму апрануцца? Ты сама сабе, муха, нашкодзіш, Табе ў хату патрэбна вярнуцца.
На дварэ ўжо халодная сцюжа, Мароз крылы ўраз замарозіць, У цябе смеласці надта задужа, Хопіць лётаць, бы летам, лагодзіць.
Зімы паслухаўшысь парадаў, Адчуўшы дрыжыкі ў нагах, Муха вярнуцца была бы рада, Спаць у хатцы пры зачыненых дзвярах...
Ды толькі вецер фортку гушкаў, А тут яшчэ, як на бяду, Да шкельца прылажыўшы вушка, Кот шэры прымасціўся тут.
Пачуўшы мушкі спрытны звон, Драпежныя прыкрыў кот вочкі. "Ляці сюды",- падумаў ён, Вандроўніцу чакаць стаў моўчкі.
Спужалась муха кіпцюроў, Да болю крыльцамі ўзмахнула. І паляцела яна зноў Шукаць зімой сабе прытулак.
Здалёк пачуўшы чыйсці рэў, Вялізны ўбачыла будынак. І паляцела прама ў хлеў Шукаць спакой і адпачынак.
Карова грымнула ёй: "Му! Мне не патрэбны дружбакі. Ляці к другому мо каму." І зараўла на ўсе бакі.
Тут нехта рохнуў ў загародцы, Уголас візгнула свіння: "Дапамажыце зверы, людцы, З маленства мух баюся я!"
А куры, певень-гаспадар, Каза, авечкі і кабыла, Загаманілі ўсе запар, Шчанё ў будцы аж завыла
Дзе мушцы беднай было дзецца? Ледзь уцякла жыва-здарова. Хацела трошачкі пагрэцца, Ды напужала ўсіх карова.
Муха заўважыла непадалёку Хатку надта ўжо малую. І паляцела крыху збоку - Нідзе не ўбачыла другую.
- Калі тут не знайду я спакою, - Упаду на зямлю ўжо без сілы. Не магу я цягацца з зімою, Злы мароз дапякае мне крылы.
Гаспадыня маленькае хаткі Адчыніла прад мухаю дзверы, Адагрэла ад холаду лапкі, Частавала, не знаючы меры.
Усё ёй пчолка мядку падавала З лугавых і лясных нават кветак. - Усё лета сама даставала: У мяне шмат маленечкіх дзетак.
Мноства муха ўбачыла ножак, З цёплых коўдраў яны выглядалі. - І для мухі ў нас знойдзецца ложак, Хоць гасцей мы даўно не чакалі.
Да вясны засталась адагрэцца У прыемнай такой гаспадыні. Ну куды ж чорнай мушцы падзецца, Хіба толькі што з холаду згінуць?
Застаецца мне толькі дадаць, Калі сонейка зноў загукала, Муху мне давялось павідаць, У хату ў госці яна завітала.
Вы як хочце, а я сабе веру, Што прачнуўшысь, яна прылятала, І вясну праз адкрытыя дзверы З сонцам зноў сустракаць заклікала.
|
Л. В. Глінская г. Бяроза
Курапаты
Спіраллю думка ўецца Галосяць Курапаты. Лес цяжка адгукнецца Пад насыпам пакатым. Міраж мільгнуў між сосен, Услед за ім - другі... П'е смутку кубак восень З калодзежа тугі.
Касавіца
Шугнула ноч ад вокнаў, Скрып весніц дзе-нідзе. Вось бацька ўстаў, завохкаў: "Сыночак, дзень ідзе". Краёчак пазалоты Над вёскаю павіс. Бярозка па-над плотам Расою мые ліст. Бяру кассё па росту - Чакае, кліча луг. Навокал ціха, росна. Ідзём за кругам - круг. Гне чуб трава ў пакосы. Расы мядзвянай золь: "Сынок, навострым косы - Стамілася лязо". Брускі снуюць імкліва. Бяру кассё ямчэй... Ты не спяшайся, лівень, Спявай, каса, званчэй.
Чараўніца
Чараўніцу восень Я спаткаў у лесе. Бачу ў кожным руху Здольнасці яе: На плячо асінцы Свой узор павесіць, А дубкі істужкай Срэбнай абаўе. Тут, здаецца, нізка Па-над лесам вісне Сонца дыск ружовы З мноства промняў-спіц Ах ты, восень, восень, Што ты нарабіла: Глянь - уся рабіна У полымі кіпіць.
Грыбнік
Нібы ветразь на вадзе - Чарацінка шастае. У грыбы мяне вядзе Сцежка выкручастая, Ранак коціцца, бяжыць, На хаду паснедаю. Між бяроз буду кружыць, Словам, непаседаю. Поўніцца пад дужку кош. Пошукі нялёгкія, Гутарыць з грыбамі нож. Восень ажно вохкае.
Жыты
Жыты гамоняць аб жыцці, Сцяжынку пад сябе схавалі. Жытамі хочацца ісці, Крануць рукою грэбень хвалі. І верыць - будзе каравай, Бо жнівень крочыць дзесьці блізка. Абняўся з жытам небакрай - Цалуе хлебную калыску.
|  |
Ля ракі
Пацелі косы. Гэткі ж дзень!.. Прыйшлі аднекуль хмары. Вятрыска-маг халат адзеў І навальніцу варыць. Гляджу на сонца з-пад рукі, Бярэмца дум сабраў. Гром ахнуў, гулкі, ля ракі І лёг між пахніх траў. Прамень, што ззяў, у міг патух. Дождж шыбануў густы. Цішком стаяць, свой сцяўшы дух, Абмытыя кусты. А там, чуць воддаль ад ракі, На залатым пакосе Апраткі сушаць мужыкі. Пот выціраюць косы.
Бярозка між яблынь
Ах, дарога, ах, дарожка, Ззяе золатам здалёк Паміж яблыняў бярозка, Нібы ў жыце васілек. Паляцеў - вачам не верыў, Думаў: здань, а можа - не?.. Адчыняй, загадка, дзверы - Знак пытальны для мяне. На душы так лёгка стала: Я адгадцы светлай рад. Раскажы мне, залатая, Як прыйшла ты ў гэты сад... Прынясла цябе мо птушка, Можа, добры чалавек? І як ранак цябе гушкаў, Каб жыла ты доўгі век? Срэбны звон між яблынь льецца. Карагод вядзе зямля, І з бярозкаю, здаецца, Закружыўся ў танцах я.
Світанак
Світанак сны збірае. Ноч просіцца ў стажок. Пабудку майму краю Нясе яго ражок. З ім вуліца гамоніць, Не спіць нат немаўля. Хтось расцягнуў гармонік - Ачнулася зямля.
У лесе
Такая ціш... Вось тут нібы
Сталяр навесіў дзверы... За лесам дзьме, гудуць дубы: З віхурай сілу мераць. Дубы ўзняліся аж да хмар, Сплялі сцяну густую. Тут кожны дуб - цішы ўладар Акно вятроў вартуе.
Педагог
Хто ім не быў, ніяк не ўцяміць. З якога сплаву педагог, Чаму ў яго густая памяць, З якіх яна прыйшла дарог? Апроч яго, аб гэтым знае Адзін у небе Існы Бог. Як з розных траў, з суквеццяў мая Гартуе сплаў свой педагог. У сплаў цячэ струмень надзеі, Штодзень сталее пакрысе. Дзятва, як пчолы, загудзела: Пытанні сыпле яму ўсе. У гэтым сплаве ўсё святое, І ён святы заўжды між нас. Ад'едзе лета залатое - І загамоніць зноўку клас. На парты лягуць стосы кніжак Пра родны кут, пра наш парог. Паклон аддайце, дзеці, ніжай: У клас заходзіць педагог. У класе ён -жыцця крыніца, Нібы для каласоў - палі. Дазволь табе мне пакланіцца, Агонь бяссмерця запаліць.
|
Пятро Валінскі (в. Стайкі, Івацэвіцкі раён)
Я спяшаюся дадому...
Я даволі часта езджу Па далёкаму замежжу І заўважыў, што ў Нямеччыне Людзі добра забяспечаны.
Толькі мне адтуль, вядома, Так і хочацца дадому. Што мне тыя "Мерсэдэсы"! Я і полем, я і лесам Уцякаю ад тугі У родны край свой дарагі
Па марам і па ўзбярэжжу Я таксама часта езджу. І калі б жыць у Італіі Раптам мне прапанавалі бы -
Усяроўна я, вядома, Заспяшаўся бы дадому. Нашы рэчкі і азёры Прыгажэй за тыя моры І за тыя берагі... Край мой родны! Дарагі!
Мноства цудаў у замежжы, Як у цырку на манежы... Можа хтосьці і намерыцца Вечна жыць там, у Амерыцы, - Ну, а я ізноў, вядома,
Заспяшаюся дадому, Бо прылашчыць і расчуліць, І заўжды мяне прытуліць Край мой родны, дарагі. І не трэба мне другі!
Маўчаць загадкава лясы...
На свеце - мноства навіны, А год за годам - дабаўляе. Затое тайны даўніны Не кожны сённячы ўяўляе. І толькі пра былое сны Прысніць адвечны бор сасновы. Ды там, на ўзлессі, валуны - Акамянеўшыя галовы. Але ў часы якой вайны З якіх плячэй яны зляцелі? За што змагаліся яны? Чаго ў сваім жыцці хацелі? Маўчаць загадкава лясы - Гадоў былых жывыя сведкі... А ўздоўж дарожнай паласы Красуюць бесклапотна кветкі.
Хто нашу еднасць пагубіў?
Высокародныя мужы! Сваёй зямелькі мілай дзеці! 0 Божачка, чаму, скажы, Яны раскіданы па свеце?
Хто нашу еднасць пагубіў? Разрозніў хто нас і рассеяў? Міцкевіч Польшу палюбіў. А Дастаеўскі - дык Расею.
Змагар, вучоны і герой Дамейка ў Чылі быў узняты... Сікорскі верталётны рой Стварыў для большай моцы Штатаў.
0, светлы край! Радзімы кут! Мае палі, мае бярозы! Ці не патрэбен ужо тут Адважны дух і моцны розум?
|  |
Падкова шчасця
Праз тоўсты, шэры пыл вяковы. Які ўтаптаўся і заціх, Прасвечваецца след падковы Адважных прадзедаў маіх.
Ад баразны і сочных гоняў Па лесе, полю напрасцяк Імчала конная пагоня. Над ёю белы з кроўю сцяг.
І раптам прашчур мой няхілы На разгарачанам кані Узляцеў і мчыць па небасхілу... А ну, хто смелы, дагані!
І зоркі-іскры вылятаюць З-пад адшліфованых падкоў, І Млечны шлях аж усцілаюць, І цемру стынучых вякоў.
А конь той срэбранай падковай Звінеў і біў, звінеў і біў, І ў небе зорным выпадкова Яе, бліскучую, згубіў.
Вісіць яна ля млечнай аркі, Срабрысты бляск яе не згас... І сёння маладзік той яркі - Падкова шчасця для ўсіх нас.
Невядомы паэт - невядомы салдат Пасвячаецца Лесі Беларускай (Ларысе Марозавай), загінуўшай у лагеры "Эльген" 13.01.48 г.
- Ага! Дык ты складаеш вершы! А ў іх - каханне і свабода! Таму і вораг ты найпершы Для нас і для ўсяго народа!
I, можа, люба ці не люба - Ніхто адмовіцца не можа, І ты паедзеш пасля шлюбу. Як марыла, у падарожжа.
І звезлі з родненькага кута Туды, дзе стыне нават сопка. Глядзяць спалохана якуты, Ад страху моляцца таропка.
Рыпіць мароз у снезе хрустка, Пурга змяшалася з тугою, Не змоўкла Леся Беларуска, Гаворыць вершамі з тайгою.
Але тайга тугу не здыме, Яна сама замерла ў скрусе. Душою Леся на Радзіме, І сэрцам там, на Беларусі.
Сплылі вясной снягі рэпрэсій. А з імі вершы паэтэсы... Нядаўна прачытаў я ў прэсе Апошнія радочкі Лесі.
Паэтку і яе двухтомнік Ужо даўно звялі са свету... Давайце ўсё ж паставім помнік Невядомаму паэту,
Як невядомаму салдату, Як змагару за нашу долю, Без прозвішча, без пэўнай даты. Але з журбой, з душэўным болем.
|
А. Корнеў (г. Баранавічы)
Не магу!..
Над няшчаснаю доляю скрыпкай Амаці Плача вецер спагадлівы ўночы і ўдзень: Беларусь - шматпакутная хворая маці Неразумных, аблудных, няўдзячных дзяцей.
Хоць і ведаю, Бог справядлівы карае За бязроднасць, бязмоўнасць, за п'яны разгул, - Раўнадушна глядзець, як народ вымірае, Не магу - з ветрам плачу і я, - не магу!..
I. Лагвіновіч (г. Баранавічы)
|
Сэрца беларуса
Высыхалі кроплі расы Пад лёгкім ветрам мядовым, Не бывае ніколі пустым Сэрца добрае з нечымсьці новым.
Сонца з луга вільгаць піло, Забірала крышталікі лета, Сэрца радасць зямлі аддало, Паднялося над ёй і сусветам.
Вечнасць і небыццё ажылі, "Да сустрэчы", - расінка шаптала Беларусу, лісточку, зямлі - "Не дарэмна жыла я. Не мала".
В. Савуціна (в. Рэчкі Івацэвіцкага раёна)
|
Белая Русь
Край мой бацькоўскі! Дзе знайсці словы Каб уславіць тваю прыгажосць? - Сніплую стрыманаснь бора яловага. С тромкіх бярозак пяшчотную млосць.
Летніх лугоў і палетак узоры, Траў сарамлівых дурманячы пах, Срэбную гладзь ізумрудных азёраў, Ніў каласістых паважны размах.
Край моп любімы! Белаю Руссю Людзі цябе называюць спрадвек. І не замуцяць нязграбныя хлусні Чысты твой позірк з-пад стомленых век.
Горда стаіш ты ў белай сукенцы На скрыжаванні важнейшых дарог. Меч паднімалі не раз чужаземцы, Глянуўшы сквапна на здобны пірог.
Шмат табе выпала выпрабаванняў - Часта завітвала ў госці бяда. Ты не згаджалася з парабаваннем - Кроў не аднойчы лілась, як вада.
Пакаштаваць давялося прыгонным. Годы да неба даносіўся стогн. Але ж была ў цябе і "Пагоня" Раны не раз пералічваў тэўтон.
Слаўны народ наш мінулым далёкім - Мужна змагаўся з фашысцкан чумой. Грохат баёў залятаў за аблокі, Травы і дрэвы раўнялісь з зямлей.
Доўга залечваў балючыя раны, Зноў і з руін падымаў гарады. Ведаем з кніг ды са слоў ветэранаў, Як было цяжка ў тыя гады.
Працай руплівага майго народа, Славай яго я заўжды ганаруся. З верай, што мы пераможам нягоды, Хочацца ўсклікнуць - жыве Беларусь!
В. Осіпава (г. Бяроза)
|
Адбылося
Слава Богу! Адбылося! Неба зноў надзеі трусіць! І вось дар вякоў і лёсу - Незалежнасць Беларусі!
Без крыві і разбурэння Адбылася заваёва. Час набытку і стварэння! Час узросту роднай мовы!
Але пафас разбуральны Так і носіць вецер беглы... Адрачоны, непрыймальны, Для яго ўсё - супрацьлегласць.
Іскры, вогнішчы, пажары... Гэта ўжо было! Даволі! Што збудуем на абшары, Калі будуць скрозь вуголлі?
Хай лепш на ахвярнай горцы Свеціць полымя свабоды. Чалавек народжан творцам! Быць яму такім заўсёды!
Белы лебедзь
Мароз ударыў раптам рана, Разбіты лёд - нібыта шкло. У лебедзя - старыя раны. І не ўзмацнеўшае крыло.
Глядзіць, глядзіць ён на аблокі, Ды ўжо нябачны клін сяброў. Але крык ціхі, крык далёкі Так верадзіць упарта кроў!
І лебедзь крылы распраўляе, І паімчаў ужо на ўзлёт, Але, падняўшыся, трапляе На той жа слізкі, востры лёд.
І зноў, намогшыся, ён крылы Расправіў і - узмах! узмах! Мо боль і роспач далі сілу - Узняўся змучаны наш птах!
Ляцелі кроплі з белых пер'яў Праз ціхі, сонечны мароз. І зіхацелі, нібы перлы Ільдзінкі лебядзіных слёз...
Ах, белы лебедзь! Ты сягоння Сваю Русь Белую прабач. Вясна прыйдзе, душу прыгорне, Нас адагрэе ад няўдач.
І вось вясна ільды палошча Ў струменях пеністай ракі... А на галоўнай нашай плошчы Сцягі! Сцягі! Сцягі!
|  |
Скарбы Беларусі
Геолагі зямельку ўмела Абследуюць, нібы ўрачы. Маўчы, зняможанае цела! Душа цярплівая, маўчы!
Свідруюць,робяць пункцыі, Шукаюць скарбы ў глыбіні, Ды золата, ну нават унцыі, Не можа быць там, ані-ні.
Там толькі мноства-мноства солі! Застыўшы пласт яе засох... А гэта - слёзы! Іх - даволі Прайшло праз таўшчыню эпох.
Ці буры вугаль там, ці штосьсі З пабочнай тленнасцю на трэць? Не! Гэта ўсё - людскія косці. Таму ім ярка не гарэць.
Вось нафта - смоль адвечная, Нарэшце, цыркнула далоў... А можа чалавечая Пралітая вякамі кроў?
Зямля мая раўнінная Застыла ўглыбіню і ўшыр... І сталі мышцы глінаю, А тлушч - пяском, ці проста - жвір.
Штодня геолагі-умельцы Абследуюць упарта глыб. Дык хай бы ў матухны-зямельцы Што-небудзь добрае знайшлі б...
|
Алесь Касьяновіч (г. Баранавічы)
Чалавек і прырода.
Пад небам краіны радзімай, Над мілай старонкай маёй, Смуткуючы, з крыкам жахлівым, Ляцеў жаўрук. І з журбой Глядзеў ён на родныя нівы, На лес і азёр прыгажосць, І марыў аб хуткім вяртанні, Не знаючы горкі свой лёс. Тым часам унізе, у балоце Сядзеў паляўнік малады. І бачылі хлопцавы вочы Палёт жаўрука ўвышыні. Хлапец любаваўся спачатку, Як жораў кружыў увысі, Не думаў страляць, але раптам Успомніў жыццё іх сям'і. Галодныя дзеці ў хаце, І плач, і крык стаіць, Худая жанчына ў халаце З журбою ў вочы глядзіць. Зжалося хлопцава сэрца, Дастаў з-за пляча ён ружжо, Нацэліўся, выстраліў метка, Папаў жураву ў крыло. Павольна, павольна ўсё падаў Жаўрук на радную зямлю, І думаў - памрэ, але раптам Упаў на сырую траву. Хлапец падышоў вельмі хутка, І сэрца заныла яго: "Навошта я выстраліў у птушку? Навошта згубіў ёй жыццё?" Узяў жаўрука ён на рукі, І вочы іх разам злілісь. Што ў вочах убачыў ён птушкі? Якую прынёс ёй карысць? Ніякай, а толькі боль адскі Памог для яе ён знайсці, Пазбавіў вялікага шчасця Лятаць па радзімай зямлі. Памылку сваю пераправіць Рашыў паляўнік малады. Іржавую стрэльбу аставіць, Забыць пра яе назаўжды. І вылечыць бедную птушку. Каб зноў узнялася туды, Дзе бачыць зямлю-беларуску, Дзе чуе гаворкі зямлі. Праз год, як зіма мінавала Аправіўся жораў зусім, Павольна хадзіў ён па хаце. З дзяцьмі вельмі моцна дружыў. І вось надышло хутка лета, І жораў, на сэрцы з тугой, Узняўся павольна ў паветра, Здзіўлёны прыгожай зямлёй. Так часта на свеце бывае, Што, нават, і сам чалавек, Радзімы прыроду знішчае, А потым шукае той след, Дзе птушка якая прапала. І як яе кончыўся век.
Шыманская Наталля 8"Б" клас СШ №1 г. Бярозы
|
Лётчик Карват Вечной памяти первого Героя Беларуси, лётчика-подполковника Владимира Карвата...
Тиха майская ночь... Город спал... А вдали, на взлётной, Самолёт высоту набирал.
Это - лётчик Карват, Это - лётчик Карват, Это - лётчик Карват.
Вот и город, селенья... Высота, как всегда... Вдруг пожар в самолёте. Что тут делать? Беда!..
Это - лётчик Карват, Это - лётчик Карват, Это - лётчик Карват.
Затаил он дыханье, Отводя самолёт От селений, где мирно Проживает народ.
Это - лётчик Карват, Это - лётчик Карват, Это - лётчик Карват.
Сам погибну я пусть, Но не те, что внизу, Сам!.. Но от них Я беду отведу!..
Это - лётчик Карват, Это - лётчик Карват, Это - лётчик Карват.
Так, уйдя на заданье, Он ушёл навсегда... Но живут пусть деревни И цветут города!
Это - лётчик Карват, Это - лётчик Карват, Это - лётчик Карват.
...Поднялись обелиски, Чтобы помнить в веках Про таких вот героев, Про таких вот солдат!
Это - лётчик Карват, Это - лётчик Карват, Это - лётчик Карват.
Чьё имя теперь, Носят улицы там, И колхоз, где навеки Он в бессмертье упал.
Это - лётчик Карват, Это - лётчик Карват, Это - лётчик Карват.
Владимир Евсейчук (г. Барановичи)
|
Мая Родная Мова
Беларуская мова, Мая Родная Мова. Ты гучыш так прыгожа, Так умела, выразна, Што калі я пачую Тваё кожнае слова, - Ах, што я адчую! Мая Родная Мова! Што ў мяне ў думках: Радасць ці смутак? А толькі ўсё тое, Што было, ёсць і будзе Беларускаю мовай, - Маёй роднаю Мовай!
Ты далёка ад мяне
Дарагая Радзіма, Прыгажэйшая мая. Мінавалі гадзіны, Цябе не бачыла я. Прайшлі дні, нават тыдні, Ты далёка ад мяне. Твар твой мілы і бледны Не вітае мяне. Ужо месяцы прайшлі, Нават гады мінуюць. Толькі зараз я знайшла, Тое, што цябе красуе. У цябе многа сыноў, Яны ўсе верныя табе. А ў мяне ты адна, Даражэйшая мая! Прыйдзе вельмі хутка час, Засталося чуць чакаць, І я прыду і скажу: "Даражэйшая мая! Прыгажэйшая мая! Адзіная ты мая! Ты без мяне можаш жыць. Я без цябе не магу!"
|  |
Мой горад Родны! (Ерэван)
Мой горад Родны, Ты непрыгодны Ні для каго, А для мяне. Ты знак таго, Што мы жывём І будзем жыць, Пакуль ты будзеш і страдаць, І жыць, і пець, і працвітаць! Пакуль ты будзеш існаваць!
Мон горад Родны, Ты непрыгодны Ні для каго, А для мяне. Ты знак таго, Што мы ідзём, І будзем ісці Па нашаму цікаваму, І мірнаму, і цяжкаму Жыццёваму шляху. Пакуль ты будзеш і страдаць, І жыць, і пець, і працвітаць! Пакуль ты будзеш існаваць!
Мой горад Родны, Ты непрыгодны Ні для каго, А для мяне, Ты знак таго, Што мы жывём І будзем жыць Дзеля гаго, каб і страдаць, І жыць, і пець, і працвітаць. Дзеля таго, каб існаваць!
|
Нарынэ Хачатурян 7"Г" клас СШ №1 г. Бярозы
|