Хведарэц Света,
13 год, г. Драгічын

Я даведалася пра конкурс "Берасцейшчына-2000" і вырашыла прыняць у ім удзел. Я хачу расказаць пра сваю сям'ю і фамілію,

Калісьці ў былыя часы на тэрыторыі Беларусі жылі паны. У іх ва ўладанні, як вядома, было шмат зямлі. Быў сярод іх адзін пан, якога звалі Фёдар. І была ў яго жонка, якую звалі Ганна.

Праз некаторы час жонка нарадзіла сына. Фёдар і Ганна пайшлі ў царкву хрысціць яго. Але Фёдару прыйшла цікавая думка. Ён узяў з сабою грэцкія арэхі.(?) Калі яны прыйшлі ў царкву, ён сказаў, каб прозвішча гэтага хлопчыка было Федарэц.

Прайшло немала часу і паноў выгналі. А хлопчык Ганны і Фёдара ажаніўся, жонка нарадзіла яму дзяцей. І ўсе яны атрымалі ў спадчыну гэтае прозвішча.

Зараз я хачу расказаць пра нашу сям'ю. Можна сказаць, што гэта ўжо дынастыя.

Мая маці вышла замуж за мужчыну з прозвішчам Хведарэц. Маёй маці брат ажаніўся на жанчыне той жа сям'і. Атрымліваецца так, што мой тата і жонка мамінага брата - дваюрадныя брат і сястра, а мая мама і муж дваюраднай сястры майго таты - яны ўжо родныя брат і сястра. І гэта на самой справе так. Атрымліваецца, што ўсе мы - поўная, цэлая дынастыя. У гэтую дынастыю ўваходзяць 2 фаміліі: Губарэвічы і Хведарцы. Вось якая ў нас вялікая сям'я і дынастыя. Гэта ўся мая гісторыя пра сям'ю і наш род.