Як харчуюцца змешчанныя ў ізаляцыйны лагер у Бярозе
(Тэлефонам ад нашага карэспандэнта)
Варшава, 20 ліпеня. Газеты даюць падрабязнасці аб харчаванні асуджаных у ізаляцыйным лагеры. У той час, калі дзённы кошт харчавання вязня ў Варшаве складае 58 грошаў, а на ўскраінах змяншаецца да 30-38 грошаў, на харчаванне ў лагеры вызначана 28 грошаў. На гэтую суму ізаляваныя атрымліваюць штотыднёва на аднаго чалавека: 2,8 кг хлеба, 7 кг бульбы, 350 г мукі на заправы, 245 г тлушчаў, 100 г мяса, 175 г гароху, 350 г кашы. 1 кг морквы, 800 г буракоў, 70 г цукру, 300 г капусты, 150 г сыра, 120 г сушанай агародніны, 70 г прыправаў, 175 г солі, 7 г гарбаты.
Новыя ссыльныя
Чутна, што з Валынскага ваяводства выслана да Бярозы 18 чалавек, пераважна ўкраінцаў. З усходняй Малапольшчы выслана некалькі дзеячоў "Просьвіты" і гаспадарчага кааператыва.
"Газета Рабочая", 27 ліпеня 1934 г.
У Бярозе Картузскай не прымаюць прадуктовых пасылак
З Варшавы перадаюць: У Бярозу Картузскую былі адпраўленыя пасылкі з прадуктамі і адзеннем для некаторых вязняў. Учора ўсе пасылкі вярнуліся адпраўшчыкам з аднолькавым надпісам на пакунку "Не прынята" і подпісам Грэфнера. Ніякіх тлумачэнняў аб гэтым загадзе сем'і арыштаваных не атрымалі.
"Сем Грошаў", № 197, 20.07.34
|