Аб Бярозе

На вельмі актуальную сёння тэму - ізаляцыйны лагер у Бярозе Картузскай - піша пан Ян Мацяшык:

"Пісаць аб месцы ссылкі на Палессі сёння небяспечна, таму прэса абмяжоўваецца толькі адрывачнымі нататкамі аб выглядзе і занятках ссыльных. Але менавіта гэтая прымусовая стрыманасць у думках стварае вакол Бярозы Картузскай асаблівую маральную атмасферу, якая можа ігнаравацца толькі найбольш аслепленымі прыхільнікамі санацыйных метадаў. Польскае сумленне не можа і не павінна ні на хвіліну забываць, што ў ізаляцыйным лагеры знаходзіцца польская моладзь, не асуджаная ніводным прысудам і, што гэта моладзь, якая магла ў сваіх выступленнях рабіць памылкі, але каторая ўсёй сваёй гарачай душой імкнулася да велічы і магутнасці Польшчы.

І гэтая моладзь пастаўлена нароўні з украінцамі, якія паводле інфармацыі ўлад, мелі зусім супрацьлеглыя мэты: імкнуліся адарваць ад дзяржавы цэлую вобласць. І тое, што палякі ставяцца на адзін узровень з украінцамі, для нас у Львове, асабліва па апошніх судовых прыгаворах, выглядае вельмі красамоўна...

Польскія ссыльныя церпяць не за злачынствы, бо не абвінавачваюцца ў іх, а за перакананні. З гэтай нагоды ўзнікае пытанне: ці верыць хто-небудзь у Польшчы, што такім сродкам як Бяроза, можна змяніць перакананні маладога ідэаліста? І другое пытанне: ці было б пажадана, каб польская моладзь пад уплывам такіх сродкаў хавала свае перакананні? Чаго ж у такім разе яна была б вартая? А калі выйдзе з лагера непахіснай, то ці будзе пажадана, каб яна ўнесла ў сваю будучую палітычную дзейнасць нованабытыя элементы горычы і нянавісці?"

№87, 28.VII.34


Ад чаго залежыць звальненне
з канцэнтрацыйнага лагера.

Варшава. 23.7. Тэрмін ізаляцыі ў Бярозе Картузскай лічыцца не ад моманту затрымання асобы адміністрацыйнымі ўладамі, але ад хвіліны яе змяшчэння ў лагер.

Камендант лагера зробіць справаздачы аб паводзінах ізаляванвых. Гэтыя справаздачы будуць падставай для судовага следчага, што, у сваю чаргу, будзе вырашальным пры датэрміновым звальненні альбо працягу ізаляцыйнага тэрміна на наступныя тры месяца.

"Новы Дзённік", 26.07.34 г.


Арышт лекара ў Бярозе Картузскай

Варшава, 24.7. (Ул. тэл.) Агенцтва "Іскра" перадае, што ў Бярозу Картузскую разам з сынам, студэнтам Варшаўскага ўніверсітэта, прыехаў лекар Зяліньскі.

Знаходзячыся ў городзе, яны рабілі фатаграфічныя здымкі аколіц. За што былі арыштаваныя і пасаджаныя ў турму.

"Кур'ер Заходні", 25.07.34.