Ад рэдактара

Дарагія сябры!

Вы трымаеце ў руках першы нумар бюлетэня-дайджэста "ГІСТАРЫЧНАЯ БРАМА", які падрыхтаваны грамадскім аб'яднаннем "Бяроза-Картузская". Для чаго патрэбна гэтае выданне?

Многія з нас лічаць, што гісторыя робіцца недзе ў сталіцах, вялікіх гарадах, вялікімі людзьмі. Гэта, безумоўна, так. Але ж яна таксама знаходзіцца і вось тут, побач з намі, вакол нас. Заўважце, дакраніцеся да яе. Шмат значных падзей адбылося і адбываецца ў нашым рэгіёне сёння. Таму мэта нашага выдання - азнаёміць і далучыць Вас да гэтых падзей, зацікавіць гісторыяй Бярозаўшчыны, яе сённяшнім днём, перспектывамі далейшага развіцця.

Дайджэст разлічаны на самае шырокае кола чытачоў, і мы спадзяемся, што ён будзе не толькі цікавым, але і карысным выданнем.

Калі ў Вас, шаноўныя чытачы, з'явяцца нейкія заўвагі, прапановы, ідэі наконт нашага выдання, звяртайцеся, калі ласка, да нас па кантактных тэлефонах, дадзеных на апошняй старонцы.

Рэдактар.