Спіс воінаў-землякоў - удзельнікаў абарончай вайны 1939 года

Барушка Аляксандр Іванавіч, р. у 1915, в. Блудзень. У снежні 1936 г. прызваны ў армію, 5-ы авіяполк, г. Ліда. Служыў механікам да 1938 г. У жніўні 39-га мабілізаваны ў Ліду, 5-ы авіяполк. 1-га верасня полк перакінуты на фронт ва Ўсходнюю Прусію, затым у Вільню. Прыкладна 25-га верасня ў Вільні адбыўся бой з часткамі Чырвонай Арміі. Пасля бою ўзяты ў палон рускімі. Дня праз 4 адпушчаны дамоў.

Берднік Іван Нікіціч, р. у 1907, в. Ціхны, Служыў у 1929-30 гг. у кавалерыі ў г. Стараград. У чэрвені 39-га мабілізаваны на польска-нямецкую мяжу ў г. Млава. 1-га верасня атрымалі першы ўдар немцаў. Адыходзілі, 11-га верасня ўступілі ў Варшаву. Абараняліся ў цытадэлі да 25-га верасня. Затым узяты немцамі ў палон, адпраўлены ў Германію ў лагер Хоханштэйн 1Б. У 40-ым г. з Усходняй Прусіі перасланы ў Вестфалію і аддадзены на службу баўэру ў вёску Дорфгудэрсдорф ля Брэмену. У 1945-м асвабадзілі амерыканцы. Прабыў у іх да восені, затым перададзены рускім. У складзе рабочага батальёна адпраўлены ў Кемерава на будоўлю. Працаваў плотнікам. Восенню 46-га вярнуўся дамоў.

Бродка Віталь, г. Бяроза. Трапіў у палон у лагер Мозбург. Верагодна там загінуў.

Бухта Лявонцій Канстанцінавіч, р. у 1905, в. Ціхны. Служыў у кавалерыі. У 39-м мабілізаваны, у верасні трапіў у палон, лагер Марымбург. У 1945-м вызвалены.

Гардзейчык Міхаіл Васільевіч, р. у 1917, в. Блудзень. У 1939-м служыў у г. Торунь у 8-м палку артылерыі цяжкай. Ваяваў ля г. Млава, абараняў Варшаву. Пасля капітуляцыі папаў у палон, лагер Марымбург, дзе прабыў каля 2-х месяцаў. Да 1942-га года працаваў у баўэра. У 42-м вярнуўся дамоў.

Грышчук Уладзімір Фёдаравіч, р. у 1916, в. Сабалі. У 1938-39 гг. служыў у г. Грудзёнц ў 65-м пяхотным палку. У верасні 39-га ваяваў ля Усходняй Прусіі. Удзельнічаў у бітве на р. Бзуры, быў там паранены. Памешчаны ў шпіталь у г. Дабжэлін. Узяты немцамі ў палон і перавезены ў лагер у Гутна. З-за ранення ў 39-м адпушчаны дамоў.

Жук Антон Міхайлавіч, р. у 1913, г. Бяроза. У 1937-38 служыў у 65-м пяхотным палку, г. Тарунь. Жнівень 39-га - мабілізаваны ў Пружаны, 20-ы полк артылерыі. Атрымаў званне сяржанта (plutonowy). У Брэсце полк трапіў пад нямецкую бамбёжку і вымушаны быў адысці пад Кобрын, дзе адбыўся бой з немцамі. Адтуль абходным шляхам пачалі адступаць да Вашавы. Пад Варшавай у адным з баёў узялі ў палон шмат немцаў, але на наступны дзень былі разбітыя, трапіў у палон. 5 з паловай год знаходзіўся ў лагеры Мозбург у Баварыі. 6-га мая 45-га г. асвабадзілі амерыканцы. Да чэрвеня прабыў у іх, затым адпраўлены дамоў.

Жэбрун Іван Васільевіч, р. у 1917, в. Сашыца. У лютым 39-га прызваны ў 20-ы полк артылерыі лёгкай, г. Пружаны. У час вайны адыходзілі з-пад Цярэспаля праз Брэсцкую крэпасць пад Кобрын. Там былі раззброеныя і ўзятыя ў палон Чырвонай Арміяй (прыкладна 500 палонных). Два дня прабылі ў папраўчым лагеры ў Кобрыні, затым эшалонам адпраўленыя ў бок Баранавіч. На станцыі Бяроза-Картузская здолеў уцячы з-пад канвою. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Здасюк Аляксандр Аляксандравіч, р. у 1914, в. Ціхны. У 1937-38 гг. служыў у г. Грудзёнц у б5-м пяхотным палку. У верасні 39-га мабілізаваны ў 35-ы пяхотны полк у Брэст. Полк накіраваны на фронт. Ля Быдгошча папаў пад бамбёжку. Адступілі ў Варшаву, дзе абараняліся да 27-га верасня. Папаў у палон, лагер Штабляк 1Б, затым працаваў па баўэрах. У 45-м асвабадзілі савецкія войскі. У іх складзе ваяваў у Прусіі.

Кавальчук Аляксандр Васільевіч, р. у 1914, в. Падоссе. У 1937-38 гг. служыў у г. Быдгошч у 62-м пяхотным палку. У 39-м годзе мабілізаваны на фронт, папаў у нямецкі палон, дзе знаходзіўся да 1945 г.

Карэцкі Казімір, в. Падоссе. Пасля вайны выехаў у Польшчу.

Касперук Сяргей Максімавіч, в. Мар'янова. У 1939-м не вярнуўся з фронта.

Кутасевіч Іван Андрэевіч, р. у 1914, в. Падоссе. Служыў у 1937-38 гг. у польскай арміі. У 39-м папаў у палон, прайшоў лагер, адкуль у 45-м вызвалены Чырвонай Арміяй. Ваяваў у яе складзе, быў паранены. Памёр у 1965 г.

Лаўчэнскі Чэслаў, г. Бяроза. Папаў у палон, прайшоў праз лагер Мозбург. Пасля вызвалення ў 45-м застаўся на Захадзе.

Лашкевіч Васілій Іванавіч, р. у 1916, в. Нарутавічы. У 39-м папаў у нямецкі палон, дзе знаходзіўся да 1945 г. Памёр у 1987 г.

Макарэвіч Васілій Якаўлевіч, р. у 1903, в. Блудзень Ваяваў у званні капрала. Вярнуўся дамоў у 1939-м. Памёр у 1977 г.

Мелешкевіч Уладзімір Аляксандравіч, р. у 1914, в. Сашыца. Служыў у г. Торунь у артылерыі, У 39-м мабілізаваны, вярнуўся з фронта восенню. Памёр у 1987 г.

Мычка Васілій Паўлавіч, р. у 1917, в. Блудзень. У 1939-м папаў у нямецкі палон, працаваў у баўэра. У 1945-м асвабадзілі савецкія войскі. Да 1946-га года служыў у Савецкай арміі. Памёр у 1984 г.

Мычка Міхаіл Міхайлавіч, р. у 1910, в. Светач. У 1938-39-м служыў у кавалерыі. Папаў у нямецкі палон. З-за хваробы адпушчаны. Памёр у 40-х гг.

Пазняк Сцяпан Сцяпанавіч, р. у 1915, в. Сашыца. Служыў у г. Пружаны ў 20 палку артылерыі легкай. Вярнуўся з фронта ў 39-м. Памёр у 1991 г.

Сакач Сяргей Максімавіч, р. у 1914, в. Блудзень. У верасні 39-га папаў у нямецкі палон. Вярнуўся дамоў у 1940-ым. Памёр.

Сакута Аляксей Мікалаевіч, в. Хамічы. У 39-ым служыў у г. Пружаны. У верасні адпраўлены на фронт. Папаў у палон, 6 месяцаў знаходзіўся ў канцлагеры. З 44-га ваяваў у складзе Чырвонай Арміі.

Салавей Сямён Антонавіч, р. у 1916, в. Блудзень. (З успамінаў С.А.Салаў'я, дыктафонны запіс) У сакавіку 1938 г. я быў прызваны ў армію. Служыў у г. Торунь у 8-м палку цяжкай артылерыі. Служба была не з лёгкіх. Снарады вагай 50 кг трэба было насіць на спіне. З пачаткам вайны выехалі на фронт. Ад нямецкіх самалётаў укрываліся на ўзлеску. У немцаў былі самалёты, машыны, танкі, у нас - коні. Спачатку мы бралі ў палон і немцаў, і іх тэхніку. Але тэхнікай ніхто не мог валодаць. З баямі адступалі праз Торуньскае, Познаньскае ваяводствы да Варшавы. 18 верасня пад Варшавай нас акружылі і мы папалі ў палон. Загналі нас у лагер у Пётркуў-Трыбунальскі. У пачатку лістапада немцы сабралі беларусаў, украінцаў, пагрузілі ў эшалон і прывезлі да Буга. Тут немцы абмянялі нас у рускіх на палякаў. Рускія распусцілі нас па дамах.

Скробат Іван Нікіціч, р. у 1912, в. Сашыца. Загінуў у 39-м.

Строк Аляксандр Якаўлевіч, р. у 1909, в. Падоссе. У 39-м трапіў у нямецкі палон, дзе знаходзіўся да 45 г. Памёр у 1985 г.

Сцяпанчук Сямён Іванавіч, р. у 1912, в. Пляхаўшчына. Служыў у 1935-36 гг. у г. Грудзёнц у 18-ым палку ўланаў. У 39-ым мабілізаваны ў Пружаны ў 20-ы полк артылерыі. У верасні 39-га папаў у палон, адкуль у 1945-ым вызвалены Савецкай Арміяй.

Сцяпанчук Уладзімір Іванавіч, р. у 1914, в. Пляхаўшчына. Служыў у 1936-37 гг. у 65-м стралковым палку, г. Торунь. У сакавіку 1939-га мабілізаваны ў Пружаны, 82 стралковы полк. Ваяваў пад Модлінам. Пасля шматлікіх баёў 29-га верасня трапіў у палон. Спачатку знаходзіўся ў Лодзі, затым у Германіі. У красавіку 45-га асвабадзілі амерыканцы.

Хвядчэня Васілій Паўлавіч, р. у 1915, в. Перасмыкі. Трапіў у нямецкі палон, канцлагер. Уцёк з яго ў час Вялікай Айчыннай вайны. Памёр у 1994 г.

Цюшкевіч Сяргей Грыгор'евіч, р. у 1914, в. Блудзень. У 1936-37 гг. служыў у 15-м палку артылерыі ў г. Быдгошч. У сакавіку 39-га - мабілізаваны на польска-нямецкую мяжу, рыхтаваліся да вайны. З 1-га верасня адыходзілі, абаранялі Варшаву да дня капітуляцыі. Папаў у палон у лагер Зялёна Гура. Затым у канцы 39-га года, паводле савецка-нямецкай дамовы, адпушчаны дамоў.

Ярашэвіч Сяргей Сцяпанавіч, р. у 1912, в. Блудзень. У 1936-37 гг. служыў у г. Быдгошч у 15-м палку артылерыі. Вучыўся 6 месяцаў на школе і атрымаў званне капрала. 1-га верасня 39 г. мабілізаваны ў Пружаны. Ваяваў пад г. Млава. Пасля няўдалых баёў часць расфарміраваная. Вярнуўся дамоў.

Працяг будзе.

Мікалай Сінкевіч
Спіс удзельнікаў вайны і звесткі аб іх сабраныя аўтарам.