Дакументы...

Польская ашчадная кніжка, 1937 Польская ашчадная кніжка, 1937

На гэтых здымках Вы бачыце польскую кніжку Паштовай Касы Ашчэнднасцёвай ці па-сучаснаму - ашчадную кніжку. Яна была выдадзена ў 1937 годзе поштай мястэчка Бяроза Картузская жыхару вёскі Лазова (знаходзілася непадалёку ад Селаўшчыны - рэд.) кавалю Багдановічу Аляксандру. Заслугоўвае ўвагі цытата, што знаходзіцца на другой старонцы вокладкі кніжкі і належыць прэзідэнту Польшчы тых часоў І. Масьціцкаму. Вось яе даслоўны пераклад: "Народ, у якім ашчаднасць стала звычкай кожнага грамадзяніна, будуе сваю гаспадарку на наймацнейшым фундаменце. І. Масьціцкі". Выказванне, універсальнае для ўсіх часоў.