З сівой мінуўшчыны
Першым актам, у якім паведамлялася пра Пружанскую воласць (паўстала з былых абшараў княства Кобрынскага і называлася абшарам эканамічным) ёсць "Рэвізія Кобрынскай эканоміі праз каралеўскага рэвізора Дзмітрыя Сапегу ў 1563 г." У тыя далёкія часы да Пружанскага павету належала эканомія мястэчка Дабучын (Пружаны), якая змяшчала цэлую воласць Дабучынскую. Яна складалася з двух частак: абшара двара (эканамічнай акругі) Дабучынскага і абшара двара Блудзенскага. Нас сёння цікавіць, якія вёскі паводле "Рэвізіі Кобрынскай экакоміі" уваходзілі ў абшар двара Блудзенскага ў той старадаўні час.
Абшар двара Блудзенскага
Вайтоўства Малецкае
Вёска | Грунт |
Малеч Падагародцы (?) (Горск?) Паўлавічі Залужжа Падкраічы Грыцэвічы Пасталова Падальшанец (?) (Рыгалі?) Вашчанка Стрыевічы |
сярэдні нізкі нізкі нізкі вельмі нізкі нізкі сярэдні нізкі вельмі нізкі нізкі |
Вайтоўства Кабацкае
Вёска | Грунт |
Кабакі Сазонавічы (?) Дубовы Хлеў (?) Пархвеновічы (Рэвейкі) Лукомер Сасноўка Аляхновічы Пяшчанка |
сярэдні вельмі нізкі сярэдні вельмі нізкі нізкі нізкі нізкі вельмі нізкі |
Вайтоўства Блудзенскае
Вёска | Грунт |
Уколкі (Колкі) (?) Блудзень Вялікі Блудзень Малы Ціхновічы (Ціхны) Горчы (Горэч) Рэвяцічы Сабалі Галіцы Бармутовічы (Бармуты) Карпешцы (Карпешы) |
вельмі нізкі сярэдні нізкі нізкі сярэдні нізкі вельмі нізкі вельмі нізкі вельмі нізкі вельмі нізкі |
У той старадаўні час у межах сённяшняга Бярозаўскага раёна існавалі два Каралеўскія вадзяныя млыны на речцы Вінец каля вёсак Пасталова і Рэвяцічы. Яны знаходзіліся на абшары двара Блудзенскага.
Просьба да чытачоў "Гістарычнай Брамы". Можа хто, згодна паданняў ці назваў мясцін, выкажа сваё меркаванне альбо знойдзе месца вёсак, якія пазначаны знакам пытальніка.
Мне давялося пачуць меркаванне наконт назвы Падальшанец, што гэта быццам бы сучасная вёска Рыгалі. І новую назву яна, відаць, атрымала ад прозвішча жыхароў Рыгаль. У тых мясцінах памятаюць, што яшчэ нядаўна над рэчкай Вінец быў альховы гай.
Наконт назвы вёскі Падагародцы ёсць таксама думка, што гэта сучасная вёска Горск. Зараз каля гэтай вёскі знаходзіцца мясціна пад назвай Агароды, якая да Першай сусветнай вайны дзяліла вёску Горск на дзве часткі. Потым, пасля вяртання з бежанцаў, тыя жыхары, хаты якіх згарэлі, пасяліліся на вышэйшым пясчаным грунце.
Як бачым, назвы вёсак Блудзень і Горэч ужо існавалі на працягу болей трох стагоддзяў, і неразумна было мяняць іх на Першамайск і Светач. Таму, як калісці ўжо прапаноўваў "Маяк", настаў час вярнуць гэтым вёскам іх спрадвечныя назвы, каб не разрывалася гістарычная сувязь часоў.
Пераклаў з польскай мовы (M. Rozanow "Powiat Pruzanski") і падрыхтаваў Мікола Валошчык
|