Спіс маршалкаў і сакратароў павятовых канфедэрацый
Вялікага Княства Літоўскага * 

Віленскае ваяводства

Тыпы польскай шляхты. Мастак Ян Пётр Норблін
Тыпы польскай шляхты. Мастак Ян Пётр Норблін.

Віленскі павет
1. Міхал Гарайн, падкаморы віленскі, VIII 1769.
2. Рафал Мусніцкі, віленскі земскі суддзя. 1 
Ігнацы Богуш, віленскі мечнік.
Ашмянскі павет
Антоні Козел Паклеўскі, дзержанаўскі стараста, 26 ІХ 1768.
Юзаф Сарока, ашмянскі мечнік; Алойзі Сулістроўскі, паручнік панцырнай харугвы.
Лідскі павет
Гасеўскі
Вількамірскі павет
1. Ян Эперыяшы, вількамірскі стараста.
2. Стэфан Швяйкоўскі, маршалак вількамірскага павета, 23 VІІІ 1768.
Антоні Гусецкі, ротмістр лёгкай харугвы, татарын.
Браслаўскі павет
1. Аляксандр Тадэвуш Ваўжэцкі, 07 ІХ 1771.
2. Тамаш Святаполк-Мірскі, генерал-ад'ютант вялікай булавы, прыняў прысягу 11 V 1770.
Ян Мірскі, браслаўскі падкаморыч; Станіслаў Ваўжэцкі, браслаўскі земскі суддзя.

Троцкае ваяводства

Троцкі павет
Ёзаф Сапега, V 1769.
Абрамовіч. 2 
Гарадзенскі павет
1. Дашкевіч, 19 VІ 1769.
2. Караль Літавор Храптовіч, гарадзенскі гарадскі пісар, VІІ 1769, Ёзаф Валовіч, Марцін Алізаровіч.
Ковенскі павет
Дамінік Мэдэкша, ковенскі падкаморы, 23 VІІІ 1768.
Адам Мэдэкша, падкаморыч.
Упіцкі павет
Антоні Лапацінскі, упіцкі земскі суддзя, 24 ІХ 1768.
Барталамей Быстрам, упіцкі земскі суддзя; Язафат Шлягер, упіцкі гарадскі пісарчук.
Жмудскае княства
1. Брастоўскі, полацкі кашталяніч. 3 
2. Яцак Антоні Путкамер, прыняў прысягу 11 VІ 1770.
3. Тадэвуш Білевіч, эйрагольскі цівун, 1771.
Тэадор Білевіч, вешвянскі цівун; Ёзаф Путкамер, жмудскі земскі суддя.

Смаленскае ваяводства

Шымон Корвін Касакоўскі, ковенскі падчашы, 1771.
Старадубскі павет
Ёзаф Мэдэкша, ковенскі падкаморыч, 1771.
Ёзаф Навамейскі, вількамірскі земскі суддзя.

Полацкае ваяводства

Каэтан Сапега, мсціслаўскі ваяводзіч, пачатак 1769.

Наваградскае ваяводства

Наваградскі павет
Міхал Ян Пац, зёлаўскі стараста, Х 1768.
Слонімскі павет
Казімір Валовіч, слонімскі маршалак, ІІ 1769.
Ваўкавыскі павет
1. Казімір Бяляўскі, ваўкавыскі падкаморы, Х 1768.
2. Ёзаф Сапега, крайчы літоўскі, VІІ 1769.
Радавіцкі, вайсковы пісар.

Віцебскае ваяводства

Макавецкі, Х 1768.
Аршанскі павет
1. Юзафовіч, Х 1768. 4 
2. Тадэвуш Отмар Штэйн, аршанскі каморнік, 14 ІХ 1771.
Ігнацы Саковіч, аршанскі стараста.

Берасцейскае ваяводства

Сеймікавая сцэна. Мастак Ян Пётр Норблін
Сеймікавая сцэна. Мастак Ян Пётр Норблін.

1. Ануфры Гневімір Бяклеўскі, ляхавіцкі стараста, 24 ІХ 1768.
2. Антоні Бухавецкі, берасцейскі скарбнік, 30 VІ 1769.
Станіслаў Крапінскі, паручнік пяцігорскай харугвы, 1769.
Пінскі павет
Антоні Ажэшка, пінскі падкаморыч, VІІ 1769.
Міхал Даманскі; Гарбачэўскі.

Мсціслаўскае ваяводства

1. Miхал Цаханавецкі, мсціслаўскі харужы, 02 І 1769.
2. Ігнацы Кіркор, мсціслаўскі падкаморы;
Міхал Валовіч, угейскі стараста.

Мінскае ваяводства

Міхал Ян Пац. 5 
Мазырскі павет
Бенядзікт Памарнацкі. 6 
Рэчыцкі павет
Альбрэхт Радзівіл, рэчыцкі стараста, 06 ІІ 1770; адноўлены ў ІХ 1771.
Юзаф Маліноўскі, рэчыцкі земскі рэгент; Ігнацы Казімеж Длугаленскі, рэчыцкі земскі суддзя.
Інфлянцкае княства
Зыберк, інфлянцкі ваяводзіч.
Міхал Валовіч, райца правінцыйны літоўскі.

 1  Выбраны канспірацыйна, відаць, зімою 1769-1770 г.
 2  Абодва невядомыя.
 3  Бліжэй тут невядомы.
 4  Хутчэй за ўсё - Антоні.
 5  Ш.Касакоўскі сцвярджае, што абранне мінскага маршалка адбылося і ў верасні 1771 г., але не падае прозвішча.
 6  Паводле іншых крыніцаў, з верасня 1771 г. ім быў Юзаф Юдыцкі, мінскі кашталяніч.

 *  Паводле Ул.Канапчыньскага (Konopczyсski W. Konfederacja barska, - T.I, - Warszawa, 1991, ss. 435-438.

Падрыхтаваў Г. Прыбытка.